Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/3
← 2. Музы́ка и чэ́рци | 3. Жǒнка Беларуская народная казка 1911 год |
4. Хваро́ба над хваро́бами → |
3. Жонка.
Пра́ўду лю́дзи ка́жуць: не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма.
Была́ ў аднаґо́ чалавѣ́ка, кабы́ла, да така́я плюґа́вая, лена́я, што ты еѣ́ лупи́ па́плискаю, бы цє́пам, сам уто́мишса, а ена́ чуць но́ґи перастаўля́е. Му́чыўса, му́чыўса Грышко́, парыва́ўса прада́ць еѣ́ ану́чнику, але́ жŏнка ўсе не хацѣ́ла. Ена́, ба́чыце, ве́льми люби́ла ту́ю плюґа́вую кабы́лу, што на е́й и дзиця́ мало́е паѣ́дзе. Як тŏльки еѣ́ ваўки́ не зъѣ́ли: выґаниць еѣ́ Грышко пŏўзинаю за плǒт — стаи́ць и не варухне́тца; та е́н пераця́ґне еѣ́ пǒўзинаю, альбо́ чым папа́ло, плю́не да й пǒйдзе да ґаспо́ды. А ена́ пастаи́ць, пастрыжэ́ вушами да й пацяґне́тца ў але́с; пасе́тца там уве́сь дзень, а ў са́мую ґлу́пась привалачэ́тца да ґаспо́ды. Хиба́ ўжэ́ ве́льми ґнюс напечэ́, таґды́ ена́ тро́хи закру́циць хвасто́м да суне́ ў кусты́.
От найма́е раз яки́сь жыдо́к кǒлькось хурма́нак везци́ ры́бу ў мястэ́чко. Пажу́пиў Гры́шко з жǒнкаю, запрǒґ сваю́ кабы́лку й паѣ́хаў у мястэ́чко. Заве́з ё́н ры́бу, купи́ў сабѣ́ ў крǒмцэ цюцюну́ и ўле́ґцы паѣ́хаў да ґаспо́ды. Тǒлько ё́н вы́ехаў з мястэ́чка, аж и наґаня́юць сусѣ́дзи. Злѣ́зли ены́ з вазǒў, иду́ць сабѣ́ да лю́льки ку́раць. Сусѣ́дзи Гры́шка тро́хи падвы́пили: йду́ць, каля́каюць, смею́тца. По́тым паўзла́зили ены́ на вазы́ й паѣ́хали да́лей. Ко́ни ў их до́брые, — тǒлько сцебану́ли пу́ґами, як ты́е паскака́ли су си́х нǒґ. Биў-биў Гры́шко сваю́ кабы́лку, а ена́ — хаць бы што: йдзе сабѣ́, як вǒл. — А ты е́й пад хвǒст, пад хвǒст!.. смею́тца сусѣ́дзи. Сутрыма́ли ены́ ко́ней и дава́й смея́тца с Гры́шка. Падъежджа́юць ены́ к карчо́мцэ; паки́нулй ко́ней и зайшли́ вы́пиць па ча́рцэ. От адзи́н сусѣ́д и ка́жэ: «прывежы́, Гры́шко, сваю кабы́лу, а то ещэ́ ўцечэ́, а за е́ю й на́ши ко́ни пабеґу́ць».
— Эґэ́, пра́ўду ка́жэш, — трэба́ прывеза́ць кабылу, — ка́жэ Гры́шко. Пасмея́лиса сусѣ́дзи й пашли́ ў карчму́ да й дава́й там раска́зваць пра Гры́шкаву кабы́лу, як е́н абѣ́ручки лупи́ў еѣ́ па́плискаю. Паслу́хаў ранда́р да й ка́жэ: «ну, а цаму́ ви не прывеза́ли ко́ней?“ — Мо́жэ хи́бо Гры́шкава кабы́ла ўцдечэ́, — смѣю́тца дзецюки́. — Ну, як пры́дзе така́я хви́ля, — ка́жэ ранда́р, — та й Гры́шкава кабы́ла мо́жэ уцекци́. Хи́бо ви не вѣ́даеце, што ка́жуць людзи? — Нѣ, не вѣ́даем. — Лю́дзи ка́жуць: не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцэ до́ма. Пасмея́лиса мужыки́, вы́пили па ча́рцы й тǒлько хацѣ́ли закуры́ць лю́льки — глядзя́ць, аж ко́ней нема́. Вы́скачыли ены́ на двǒр, ба́чаць, аж ко́ни папе́рли су си́х нǒґ. Ены́ бѣ́ґци, — куды́ там, — ко́ни й схава́лиса за ўзґǒрак. Верну́лиса ены́ к карчмѣ́ й пыта́юць у людзе́й, чаґо́ ґэ́то пабѣ́гли их ко́ни, а ты́е ка́жуць, што ѣ́хаў пан на огиру, от Гры́шкава кабы́лка як учу́ла о́гира, так заю́рыла й паѣ́ґла, а за е́ю папе́рлиса й усѣ́ ко́ни. Пабо́жкали мужыки́, вы́пили ещэ́ па ча́рцэ й пашли́ дамǒў пѣ́шки. Иду́ць сабѣ́ да раздаба́рваюць. — О то ж, хварє́ць еґо́ ма́тары, — ка́жэ Гры́шко, — ґэ́то ма́быць той парх у лиху́ю гадзи́ну сказа́ў. — Сказа́ў ё́н пра́ўду, — загавары́ў сусе́д. — Хто людзе́й не слу́хае, той и Бо́ґа не баи́тца. Не знарǒк жэ лю́дзи ґаво́раць — не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма. — Непра́ўда, — паду́маў Гры́шко, — мая́ жǒнка вѣ́рная. — Паду́маў, але́ ничо́го не сказа́ў, каб сусѣ́дзи ча́сам не смея́лиса. — Цьфу́! згинь мара́, прападзи́, — закрыча́ў (кры́кнуў) Гры́шко, зачапи́ўшыса ла́пцям за пастырча́к. — Чуць не ўпа́ў, — и пашо́ў мо́ўчки.
Иду́ць ены́ да йду́ць, сустрака́юць убо́гих и пыта́ютца, ця не ба́чыли ены́ ко́ней.
— Нѣ — ка́а — не ба́чыли, бо мы слепы́е, тǒльки чу́ли, штось тарахцѣ́ло. От мо́жэ павады́р ба́чыў. — Распыта́ли ены́ ў павадыра́ й пашли́ да́лей. Але́ ўбо́ґи ў даґǒн им да й ка́жэ: „не дзивѣ́це ни на ко́ґо, трэ ко́ней прывя́зваць, бо пра́ўду ка́жуць, што не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма“. Запа́ло ґэ́то Гры́шку ў ґо́лаў, идзе́ й усе́ ду́мае: ци ж ґэ́то пра́ўда? Ци ж и мае́й Матру́не нѣ́льга вѣ́рыць? Усѣ́ гаво́раць, як у бу́бен быюць; мǒо й пра́ўда… Трэ, на еґо́ ўсе́ лихо, хи́бо й за Матру́наю наґляда́ць. — Гэ ўсю́сеньку даро́ґу ду́маў Гры́шко, паку́ль прывалǒкса да ґаспо́ды. Зирну́ў Гры́шко пад павѣ́ць, адно́-ж кабы́ла ўжэ там стаи́ць. Распрǒґ е́н еѣ́, выпусциў на па́шу, а сам улѣ́з у ха́ту. Матру́на пыта́е, ґдзѣ́ е́н быў; чаму́ кабы́ла сама́ прибѣ́ґла да ґаспо́ды. Расказа́ў Гры́шко, як было́ дзѣ́ло, а сам усе́ пазира́е та на Матру́ну, та на пол, ця нескамѣ́чана. паду́шка.
Пашо́ў Гры́шко даґляда́ць па ґаспада́рцы, але́ ўсе з галавы́ не выхо́дзиць то́е, што каза́ў убо́ґи. Даў Бǒґ ве́чар. Падала́ Матру́на на стǒл вечэ́ру. Абмы́ў Гры́шко ру́ки, перахрысци́ўса, й сѣ́ли ены́ вечэ́раць. Павечэ́рали, а Гры́шко ўсе ду́мае аб свае́м. Распераза́ўса е́н, зня́ў калиту́ й ле́ґ на пǒл спачыва́ць. Памы́ла Матру́на ґаршки́, распусци́ла, ко́сы, ски́нула андара́к и леґла́ кале́ Гры́шка на палу́, саґну́ўшыса ў сучо́к. Палежа́ў тро́хи Гры́шко да й заки́нуў на Матру́ну но́ґу. Матру́на зао́йкала, што жывǒт бали́ць и пашла́ на двǒр. Ждаў, ждаў Гры́шко, — нема́ Матру́ны. Ну, ду́мае, пра́ўда, — не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма. — Ось чу́е — йдзе Матру́на. От е́н прыки́нуўса, што спиць. Палежа́ла Матру́на, тро́хи пао́йкала й зно́ў пашла́ на двǒр. Тǒлько ена́ вы́шла, усхапи́ўса Гры́шко з пала́, зирну́ў у вакно́, ажно́ Матру́на пашла́ не ў су́тачки, а на прыґуме́чэ.
Вы́шаў ё́н ци́хенько з хаты й дава́й кра́сциса на прыґуме́чэ. Чу́е, ажно́ там Матру́на смеѣ́тца й з кимсь цалу́етца. Падышо́ў е́н ближє́й да й ка́жэ: „Не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы дома“. И дава́й лупцава́ць та Матру́ну, та папа, бо ґэто ё́н зню́хаўса з Матру́наю ма́быць ужэ́ даўно́. Дак от яки́е жанки́.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.