Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
35. Аб тǒм, як ксендзы́ вы́лечылиса 36. Ка́таржник и ста́раста
Беларуская народная казка

1911 год
37. Чорт и ба́ба

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




36. Ка́таржник и стараста.

Не раби лихо́го й не бойса нико́го.
Пра́ўда наве́рх выдзе. (Прыказки).

Даўно́. Я ещэ́ быў падшпа́ркам. — Што ему́ до́ма раби́ць, — ка́жэ ба́цько, вѣ́чны пакǒй, — неха́й бѣ́гае ў Михаля́ падпа́сычам. — И атда́ў мене́ ба́цько на ўсе лѣ́то к старо́му пастуху́. Пасту́х Миха́ль быў ужэ́ ве́льми стары́. Ен усе́ жы́це па́сьциў ґаўя́до. От так, як и мене́, еґо ко́лись ещэ́ малы́м атда́ў ба́цько падпа́сычам. Падня́ўса Миха́ль на, но́ґи, але́ к тǒй пары́ ба́цько памё́р, хаджа́йство зни́щыласо; й стаў ё́н сам па́сьциць ґаўя́до, перш у селѣ́, а по́тым каша́ру ў лѣ́се. Цє́лае лѣ́цячко дну́е й начу́е з ґаўя́дам у лѣ́се, а ў зи́мку слу́жыць у каґо́-не́буць. Была́ адна́ маско́ўка. Мо́жэ ґадо́к не пажыла́ з ґаспадаро́м, як ены́ пабра́лиса, але́ ось и забра́ли еґо́ ў маскали́. Вѣ́дамо, яка́я даўнѣ́й была́ слу́жба: два́дцать пяць ґадǒў служы́ли. Прапа́ў ґаспада́р. Заґна́ли еґо́ ґдзѣ́сь на Капка́з, ци што. Быва́ло й карту прысыла́ў у ґǒд раз, а по́тым и саўси́м не вѣ́дамо, што з им ста́ласо. Схла́, схла́ маладзи́ца: й за́муж не мǒжна йци, бо нихто́ не зна́е, мǒо ещэ й жыў ґаспада́р, и так жыць ця́жко. От и ўзела́ та́я маско́ўка к сабѣ́ Михаля́ памагаць у хаджайстве. Бывёло я адзйн астаюса ў кашары, а Михаль пойдзе памаґа́ць маско́ўцэ сѣ́но раби́ць, або́ жаць, ци ара́ць. От так и прайшла́ Михаля́ ўся жы́тка. От быва́ло нахо́дзимса за дзень па ўселя́куй не́тры, заґо́ним ґаўя́до ў каша́ру да й седзимо́ кале́ аґню́. Я ла́пци плету́, а Миха́ль ку́рыць лю́льку да ка́жэ ка́ски. И яки́х тǒлько ка́зак е́н незнаў! Гэ́то е́н наслу́хаўса ат старо́ґо пастуха́, як быў у еґо́ падпа́сычам. Але́ не тǒльки ка́ски, ё́н быва́ло раска́зваў и пра́ўду. От як цепе́р паме́таю, ку́рыць Миха́ль лю́льку й ка́жэ, што на еґо́ па́меци жыў у сусѣ́днюм селѣ́ ўжэ стары́ чалавѣ́к. Гэ́то быў са́мы баґа́ты мужы́к ва ўсе́й акру́зе. До́бры быў чалавѣ́к, вѣ́к ззжыў, а нико́ґо не скры́ўдзиў. Усѣ́ паважа́ли еґо́ й вы́брали ста́растаю. Але́ ось прыѣ́хаў станавы́, саґна́ў людзе́й и ка́жэ, што яки́сь ка́таржник прызна́ўса пе́рад нача́лствам, што ё́н вѣ́дае мѣ́йсцо, ґдзѣ схо́вано мнǒґо ґро́шей. Прывели́ й таґо́ ка́таржнаґо. Чуць на нага́х трыма́етца стары́ ка́таржник. Разґлядзѣўса е́н у селѣ́ й павё́ў людзе́й у лѣс к то́ўстаму ду́бу. — От тут, — ка́жэ, — схо́ваны ґро́шы, а от кале́ таѣ́ хво́и зако́пан ку́пец, як еґо́ аґра́били. От ё́н, — ий ка́таржны паказа́ў на ста́расту, — адзи́н упра́виўса з купцэ́м и хацѣ́ў забра́ць сабѣ́ ўсѣ́ ґро́шы, але́ мабыць тǒлько ухваци́ў адну́ жме́ню, бо я еґо́ як пырну́ў нажэ́м у бǒк, дак ё́н и пакаци́ўса, як снǒп. Пе́ўне и цепе́р ешэ́ е знак на баку́, бо я еґо́ до́брэ пачастава́ў. Ки́нули мы еґо́ як саба́ку, закапа́ли купца́, а ґро́шы схава́ли пад ду́бам, да ско́ро нас злави́ли. Маѣ́ тава́рышы паўмира́ли ў Сибе́ры, а я адзи́н аста́ўса й захацѣ́ў, каб дарэ́мне ґро́шы не прапада́ли й каб супако́иць ду́шу купца́, а то ё́н усе́ мнѣ сни́тца, про́сиць, каб пахава́ли на мо́ґлицах. — Пабелѣ́ў ста́раста, як палатно́, трасе́тца, бы аси́на. Паґлядзѣ́ў на еґо́ станавы́, зирну́ў и ещэ́ яки́сь пан, ма́быць до́хтур. Пашапта́лиса ены́ прами́ж себе́ й велѣ́ли ста́расце скинуць саро́чку. Спусци́ў ста́раста саро́чку, ґлянь, аж на баку́ пису́х с дало́ню. Дава́й ґэ́то лю́дзи капа́ць кале́ хво́и. От пракапа́ли ены́ па калѣ́но я́мку, ба́чаць, аж там пра́ўда чалавѣ́чые ко́сци. Ужэ́ саўси́м паґнили́. Як уба́чыў то́е ста́раста, так чуць не абамлѣ́ў. Го́дзи таи́тца: й прызна́ўса, расказа́ў усе́, як было́. Ця́жко было́ глядзѣ́ць, як ста́раста валя́ўса к наґа́м кǒжнаґо чалавѣ́ка, што там были́ й ўсе́ праси́ў, каб дарава́ли ему́ сусѣ́дзи, што е́н усю́ жы́тну бая́ўса ка́ры, не прызнава́ўса, да падма́ньваў до́брыхъ людзе́й. Пазбира́ли ґэ́то ко́сци купца й отвезли́ ў капли́цу, паку́ль зраби́ли дамави́ну, каб пахава́ць на мо́ґлицах. А пад ду́бам кǒлько ни капа́ли, ничо́ґо не нашли́: ма́быць хтось уперǒд наткну́ўса на ґро́шы й забра́ў. От звеза́ли ста́расту й павели́ судзи́ць, а по́тым еґо́ куды́сь сасла́ли, мǒо ў Сибе́р. Так от як Бǒґ до́ўґо церпѣ́ў, а тǒлько к ста́расци пакара́ў ста́расту за грє́х. Ка́таржны-ж ско́ро захварє́ў и паме́р у сваё́м селѣ́. Еґо й пахава́ли на мо́ґлицах ра́дам з тым купцэ́м. Даўно́ ґэ́то было́, ой як даўно. Я ўжэ́ састарє́ўса, а мнѣ́ аб ґэтǒм раска́зваў Миха́ль таґды́, як я ящэ́ быў у еґо́ падпа́сычам.

Пересказалъ Микита Капачъ.

Дер. Заполье.