Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/37
← 36. Ка́таржник и ста́раста | 37. Чорт и ба́ба Беларуская народная казка 1911 год |
38. Хаўрус → |
37. Чорт и баба.
Жыли́ сабѣ́ дзѣд да ба́ба. Жыли́ ены́ ў зґо́дзе да ў ладу́, нико́ли не свары́лиса, не зневажа́ли адно́ друґо́ґо. Так пражыли́ ены́ ўсю жы́дку й дажыли́ да ста́расци. Чорт хацѣ́ў спакуси́ць их. Двана́нцаць ґадǒў седзѣ́ў ё́н у падпѣ́чку, але́ ничо́ґо не зро́биць. Выпетрау́ чорт, бы шкура́т. А дзѣд з ба́баю жыву́ць сабѣ́ ладко́м да Бо́ґа хва́ляць. Хацѣ́ў ужэ́ чорт ки́нуць ґэ́стых людзе́й да йци спакуша́ць друґи́х, але́ ось раз чу́е, што лю́дзи ка́жуць: ґдзѣ чорт не йме́, там ба́бу пашле́. Пачу́ў ґэ́то чорт и пашо́ў шука́ць тако́ѣ ба́бы, каб ена́ звела́ ґэ́тых праўдзи́вых людзе́й. Не до́ўґо прышло́со чо́рту шука́ць тако́ѣ ба́бы: чуць тǒлько е́н вы́сунуўса на ву́лицу, як ба́чыць, ажно́ бежы́ць за мужыко́м з качарґою падты́каная ба́ба й ду́басиць еґо́ па паты́лицы й па чǒм папа́ло да крычы́ць на ўсе село́, — ось жэ табѣ́, хварэ́ць твае́й ма́тары!.. Я табѣ́ пакажу, як збǒжэ ў карчму́ цяґа́ць… Я табѣ́ пакажу́, валацу́ґа ты ґэ́таки. Ат мене́ не ўто́ишса. Я што захачу́, та зраблю́. Хи́бо ты забы́ўса, што ба́ба й чо́рта перахитру́е! — Лу́пиць ба́ба качарґо́ю мужыка́, а чо́рт и рад. — От, — ду́мае, — ґэ́тая ба́ба ўсе зро́биць, што зхочэ, трэ́э тǒлько к ей падкаци́тца. От чорт, каб задо́брыць ба́бу, хацѣ́ў е́й прыслужы́тца да й ухапи́ў мужыка́ за каўнѣ́р, каб прытрыма́ць еґо́. — Ахъ ты сяки́-таки́! — наки́нуласа ба́ба на чо́рта. — Свǒй сечы́са, руба́йса, а чужы́ не меша́йса. Што́ нǒс уваткну́ў у чужу́ю за́дницу?.. И дава́й чо́рта перє́сциць качарґо́ю. Наси́лу чорт вы́рваўса да ў но́ґи. Тǒльки на заґуме́чи тро́хи ачу́хаўса чорт, стаи́ць да паскрє́баетца, бо ба́ба ему́ не́маль усѣ́ ко́сци палама́ла. Пастая́ў чорт и верну́ўса ў село́. От нашо́ў ту́ю ба́бу й дава́й еѣ́ праси́ць, каб памаґла́ спакуси́ць тых праўдзи́вых людзе́й. — До́брэ, — згаджа́етца ба́ба, — тǒлько за тэ́е дай ты мнѣ ша́пку ґро́шэй. — Чорт абеца́ў даць ба́бе по́ўную ша́пку ґро́шэй, абы́ ена́ тǒлько так зраби́ла, каб дзѣд з ба́баю пасвары́лиса. — Што, каб пасварылиса! — ка́жэ ба́ба, — я так зраблю́, што за́ўтрэ дзѣд не тǒлько абла́е ба́бу, але́ й павало́чыць за ко́сы.
Рад чорт. Зно́ў залѣ́з пад пѣч и седзи́ць, чака́е, што ґэ́то ба́ба зро́биць. От ґ́тая сердзи́тая ба́ба, бы не знарǒк бежы́ць з ведро́м и сустрака́е жǒнку таґо́ праўдзи́ваґо чалавѣ́ка. Ста́ли ены́ пасерǒд ву́лицы й дава́й саката́ць. Вѣ́дамо, ба́бы, як сы́дутца, та датуль бу́дуць лапата́ць, паку́ль аб усё́м не пераґаво́раць. От пыта́ютца ены́ одна́ ў друґо́ѣ, ци лю́бяць их ґаспадары́, ци до́брэ з и́ми жыву́ць. — Мǒй ґаспада́р, — ка́жэ сердзи́тая ба́ба, — хаць и пья́ница, хаць и ла́етца й зневажа́е, але́ так лю́биць, так лю́биць… — А та́я ка́жэ, што ены́ з сваи́м ґаспадаро́м так до́брэ, так зґǒдно жыву́ць, што дай Бǒґ так жыць уси́м до́брым лю́дзям. — Але́ твǒй ґаспада́р цебе́ ма́быць не лю́биць, кали́ няко́ли не абла́яў, або не вы́цяў, ци мǒо ен ужэ́ неўздо́лее? — Пры ґэ́тых слава́х ба́ба приґну́ласа к ву́ху й што́сь шапну́ла сусѣ́дцэ. — Эґэ́-ж, пра́ўду ты ка́жэш, — жа́литца жǒнка праўдзи́ваґо чалавѣ́ка, — ґ́то мае́ неща́сце. — Ий, рǒдная! кали́ зхо́чэш, я наўчу́, што зраби́ць, дак не тǒлько штоб што, але́ й не ната́лиш! — Ой баю́са я, рǒдная, мǒо ещэ́ зашко́дзиць. — Нѣ́, не зашко́дзиць, ты тǒлько слу́хай, зраби́, што я табѣ́ скажу́. Гэ́то, ба́чыш, усе неща́сце, што ў тваґо́ ґаспадара́ пад барадо́ю вы́расли сухи́е валасы́: от каб ты их вы́разала, тǒлько, каб ґаспада́р аб тǒм не вѣ́даў, таґды́-б вы были́ так щасли́вы, так щасли́вы, што-б вам усѣ́ лю́дзи зави́дували. — Як жэ ґэ́то зраби́ць, каб ґаспада́р не вѣ́даў? — А от як. Купи́ ґарє́лки, спечы́ яе́чню да й напǒй свайґо́ ґаспадара́, а як ен ля́жэ да засне́, вазьми́ нож, паґастры́ аб пры́пек, плюнь трэ́йко пад пѣч да й вы́раж ты́е сухи́е валасы́. Ены́ так и стырча́ць про́циў шэ́рсцы. — Дзя́куй табѣ́, рǒдная! — Так ґлядзи́ж, зраби́ сеґо́днячы, та за́ўтрэ ещэ́ не так падзя́куеш: здаво́лишса, ўсю нǒч спаць не дась, як з за́маладу, хи, хи, хи!.. — И ба́ба засмея́ласа да й пашла́ да ґаспо́ды.
От тǒлько со́нейко сѣ́ло за лѣс, жǒнка праўдзи́ваґо чалавѣ́ка збѣ́ґала ў карчму́, прынесла́ ква́рту мǒцнаѣ ґарє́лки й дава́й праґци́ яе́чню. Тым ча́сам та́я ба́ба сустрє́ла таґо́ праўдзи́ваґо чалавѣ́ка да й ка́жэ ему́, што еґо́ сеґо́днячы хо́чэ жǒнка зарє́заць. Той не вѣ́рыць, але́ ена́ клине́тца на чǒм свѣт стаи́ць, што пра́ўда. — От жэ, — ка́а — паба́чыш, ена́ цебе́ сеґо́днячы падпо́иць, а як ты ля́жэш спаць, та ена́ цебе́ зарє́жэ. От паба́чым. Тǒлько ты сеґо́днячы ўлѣ́зеш да ґаспо́ды, ена́ паста́виць на стǒл яе́чню й пля́жку ґарє́лки. Гэ́то, каб ты ўпи́ўса да не ске́миў, што ена́ ли́хо замышая́е. А ты тǒльки прыки́нса, ба́тцэ спиш, та паба́чыш, што ена́ бу́дзе раби́ць. — Брэ́шэш, патаску́ха! за што мене́ мая́ ба́ба бу́дзе рє́заць, кали́ мы так до́брэ жывǒм, — маўля́ў справедли́вы чалавѣ́к и пацё́ґса да ґаспо́ды, каб скарэ́й аб тǒм сказа́ць жǒнцэ, але́ тǒлько ё́н пераступи́ў парǒґ и зирну́ў, што жǒнка ўпра́ўду пражэ́ яе́чню, дак и прыкуси́ў язы́к. — Эґэ́, — ду́мае, — ма́быць паґа́ная ба́ба не браха́ла. — И прыки́нуўса е́н, (што) ба́тцэ ничо́ґо не вѣ́дае, каб паґлядзѣ́ць, што з ґэ́стаґо вы́дзе. Пазира́е е́н; ось жǒнка спекла́ яе́чню, паста́вила на стǒл пля́жку ґарє́лки й ка́жэ: „Пасилку́ўса“. — Што ґэто ты, ба́бо? Хи́бо сеґо́дня свя́то, ци што? — Нѣ, ґэ́то кума́ мнѣ дала́… Вы́пи, не кали́ то́е бу́дзе. — Вы́пиў ё́н ча́рак зо́тры ґарє́лки, зъѣў яе́чню да й вы́цяґса на ла́ве, нибы́то засну́ў. Храпе́, ба́тцэ́ спиць, а адны́м во́кам пазира́е. Ба́чыць, аж жǒнка ўзела́ вели́зазны нǒж и давай еґо́ вайстры́ць аб пры́пек. — Ну, — ду́мае, — пра́ўду каза́ла паґа́ная ба́ба. — От навайстры́ла жǒнка нǒж, плю́нула трэ́йко пад пры́пек так, што аж во́чы чо́рту заплева́ла, и падхо́дзиць к ґаспадару́. Тǒльки ена́ ўзела́ ґаспадара́ за бо́раду, а той як усхва́цитца, хо́пиць еѣ́ за ко́сы да пачне́ перє́сциць па чǒм папа́ло. Крычы́ць ба́ба на прами́лы Бǒґ: „лю́дзи до́брые рату́йце!“ А ё́н лу́пиць, як Си́дараву казу́. — Ось я табѣ́, хварє́ць твайму́ ба́цьку да стаґна́ць тваё́й ма́церы, ось я табѣ́ пакажу́, як ґаспадара́ рє́заць! — Чуць не заби́ў дзѣд ба́бу, але́ сусѣ́дзи пачу́ли крык, збѣ́ґлиса й абратава́ли. Рад чорт, вы́лез з падпѣ́чка, працё́р во́чы да тǒлько хвасто́м виля́е. И панё́с е́н ба́бе ґро́шы. Прыпё́р цє́лы мѣх. А ба́ба паста́вила, ўверх дном вели́зазную бо́чку, прарє́зала ў днѣ дзи́рку, а на еѣ́ палажы́ла дзира́вую ша́пку. Сы́паў, сы́паў чорт у ша́пку гро́шы — ни я́к не напо́ўниць. Знаў ё́н, ґдзѣ ў земли́ схо́ваны ґро́шы. Палецѣ́ў, прыцё́ґ ещэ́ мѣх. Сы́паў, сы́паў, а ша́пка ўсе непо́ўна. Падня́ў ё́н тро́хи ша́пку, ба́чыць, аж баба еґо́ перахитры́ла. Як закмѣ́ў тэ́е чо́рт, дак и ки́нуўса к ба́бе з кулака́ми. Ухапи́ла ба́ба ви́лы да й ка́жэ: „ну, падлѣ́сь, дак я табѣ́ атра́зу бѣ́льма вы́калю“. Спужа́ўса чорт и пераско́чыў цераз плǒт. Ба́ба за им. А чорт ухапи́ў о́жах и абараня́етса. — От, — ка́жэ ба́ба, — паку́ль ты мнѣ зро́биш о́жаґам адну́ дзи́рку, та я табѣ́ ви́лами дзвѣ. — Дава́й меня́тца, — ка́жэ чорт. — Дава́й. — Паменя́лиса ены́ й дава́й би́тца. От ба́ба што пырне́ о́жаґам праз плǒт, та ўсе ў чо́рта пападзе́, а чорт пыра́ў, пыра́ў, да ўсе ви́лы ў пло́це застраю́ць. Ба́чыць чорт, што ничо́ґо з ба́баю не зро́бяць, а ена́ еґо́ ско́ро зро́биць як рэ́шато, и дава́й праси́тца. — Го́дзи, ба́бо! Дава́й пами́рымса. Я ещэ́ дам мѣх ґро́шэй, тǒльки скажы́ ты мнѣ, ў чǒм ґэ́то ў баб седзи́ць си́ла. — До́брэ, — ка́жэ ба́ба. Палецѣ́ў чорт и па немалǒм ча́се чуць пли́шыць мѣх ґро́шэй. Атда́ў ба́бе ґро́шы да й пыта́е: „ну, ў чǒм ва́ша си́ла? — От у чǒм, — ка́жэ ба́ба. Тут ена́ поднела́ падǒл и паказа́ла чо́рту свае́ зѣ́лье. У таґо́ аж во́чы на лоп вы́перло. От чорт туды́ да й схаваўса, тǒльки падǒл у ба́бы скалыхну́ўса. От з таѣ́ пары́ й седзи́ць там у ба́бы чорт. Лю́дзи ўсе выґаня́юць еґо́ атту́ль о́жаґам, да не мо́ґуць вы́перци.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.