Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
34. Про́ща 35. Аб тǒм, як ксендзы́ вы́лечылиса
Беларуская народная казка

1911 год
36. Ка́таржник и ста́раста

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




35. Аб тǒм, як ксендзы́ вылечылиса.

Тры ґла́дкие, аты́лые кзендзы́ сабрали́са ѣ́хаць на во́ды лечы́тца. Ены растаўсцѣ́ли, як атко́рмленые вапруки́. Чаґо́ ены́ не раби́ли, яки́х зелье́ў не прыма́ли — ничо́ґо не памаґа́е. Дахтурє́ ка́жуць, што им трэ́э ѣ́хаць на во́ды, дак там ло́ю збу́дзе. Паѣ́хали ксендзы́ па панǒх збира́ць ґро́шэй на даро́ґу. От прыезджа́юць ены́ к аднаму па́ну й жа́лятца ему́ на сваю́ беду́. Про́сиць пан ксендзǒў пасилкава́тца да пераначава́ць. Заначава́ли ксендзы́. От пасадзи́ў пан их вечэ́раць да так участава́ў, што ксендзы́ й засну́ли пры сталѣ́. Храпу́ць ксендзы́ на ўсѣ заста́ўки, спяць так мǒцно, што хаць з ґарма́т страля́й — не пачу́юць. От пан велѣ́ў их раздзѣ́ць, перанесци́ ў бро́вар да й палажы́ць там ра́зам з браварськи́ми рабǒтниками. Прачу́халиса, на за́ўтрэ тро́хи ксендзы́, але́ не вѣ́даюць, ґдзѣ́ ены́. Але́ ось й бу́дзяць дзецюкǒў набива́ць картапля́ник. Падняли́са ксендзы́ й нехацѣ́ли йци на рабо́ту, але́ як пераце́х их намѣ́сник бизуно́м, небǒсь, пашли́. Ро́бяць ксендзы́ ра́зам з друґи́ми ўсе, што трэ́э ў бро́вары, ра́зам еду́ць, ра́зам спяць и ни як не мо́ґуць з бро́вара вы́рватца. От прахо́дзиць недзѣля-друґа́я, й пачало з ксендзǒў спада́ць сало, а це́раз недзѣ́ль пяць ены́ падґи́ндзилиса як харты́. Паґлядзя́ць ены́ адзи́н на друґо́ґо й пазна́ць не мо́ґуць, так вы́петрали за ґэ́тые пяць недзѣ́ль. Ду́мали ўжэ ксендзы́, што ґэ́то их чэ́рци ўхапи́ли да й засадзи́ли ў бро́вар на паку́ту; ду́мали, што ўжэ́ им нико́ли атту́ль не вы́бавитца. От раз велѣ́ў пан даць браварськи́м рабǒтникам ведро́ ґарє́лки, а, ксендзǒм — лѣ́пшае ґарє́лки, са́маѣ мǒцнаѣ. Напили́са ены́ й без па́меци пазсо́валиса ў бро́вары кале́ катла́. От як кзендзы́ мǒцно засну́ли, пан велѣ́ў перане́сци́ их у ахвицы́ну й палажы́ць там, ґдзѣ ены лежа́ли пе́ршую нǒч. Прахапи́лиса на за́ўтрэ ксензы́ й трасу́тца, спало́халиса, што пǒзно спа́ли; бая́тца, каб намѣ́сник не лупцава́ў их бизуно́м; ста́ли скарє́й апрана́тца, але́ ба́чаць, аж кале́ их лежы́ць ксендзǒўськая адзе́жа. Дзивятца ксендзы́ й ачǒм не вѣ́раць. Адзѣ́лиса ены́, але́ ось прыхо́дзиць пан, заве́ ґарба́ту пиць. Ста́ў ґэ́то пан частава́ць ксендзǒў да й пыта́е, куды́ ены́ ду́маюць ѣ́хаць на во́ды. — Нѣ — ка́жуць кзендзы́ ў вадзи́н го́лас — цепе́р не трэ́ба ѣ́хаць на во́ды, бо мы ўжэ вы́лечылиса. — От як пан вы́лечыў ксендзǒў.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.