Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/34
← 33. Атрябля́не | 34. Про́ща Беларуская народная казка 1911 год |
35. Аб тǒм, як ксендзы́ вы́лечылиса → |
34. Про́ща.
У ґлухǒм Палѣ́си, за бало́там, за тако́ю тхла́нью, што атту́ль и свѣ́ту Бо́жаґо не видно́, бы́ло сельцэ́. У тǒм сельцы́ была́ цэ́рква старэ́нькая, зкрыви́ўшаяса. Недале́ко ат цэ́ркви стая́ла карчма́ така́яж стара́я, аблу́пленая, без страхи́, с заґа́таю й падпǒрками. Бѣ́дны быў там пǒп, бѣ́дны й ранда́р: бо кали́ нема́ дахо́ду папу́, та нема́ й рандару́. Але́ ранда́р быў ве́льми хы́тры жыд. Тры дни е́н седзѣ́ў, ни пи́ўшы, ни ѣ́ўшы, ўсе ду́маў, як-бы ему́ разбаґацѣ́ць. Спало́халаса жыдǒўка, ду́мае, што мǒжэ Абру́мка памеша́ўса. То́льки от на трэ́йци дзень Абра́м сказа́ў: „рэхт“ й пашо́ў к папу́. Пǒзно ен седзѣ́ў у папа́, не́маль да тре́йцих пѣ́ўняў, усе́ штось ґавары́ў папу́. От пры́шле́паў Абра́м да ґаспо́ды, а на друґи́ дзень паѣ́хаў у местэ́чко.
От прайшла́ недзѣ́ля, а мо́о дзвѣ́. Пачали́ каси́ць. Былǒ паґǒднае лѣ́то. От вечарко́м у недзѣ́лю седзя́ць лю́дзи та на пры́збах, та пад ли́пами кале́ цэ́ркви, седзя́ць, жу́пяць, лю́льки ку́раць. Тут жэ, кале́ са́маґо села́, пры рацє́ ґуля́юць дзѣ́ци. Ве́чар паґǒдны, це́плы. От пачало́ цемнѣ́ць: на не́бе заґарє́лиса зǒрки. Ось беґу́ць дзѣ́ци й крыча́ць: „сюды́, сюды́, вонь на рацє́ плыву́ць зǒрки!“ Падняли́са, мужыки́, ба́чаць, аж пра́ўда на рацє́ штось плыве́ з вадо́ю й круґо́м еґо́ як-бы свѣ́чачки ґара́ць. Пабѣ́ґли сказа́ць аб тǒм папу́. Прышо́ў пǒп, паґлядзѣ́ў и ка́жэ, што ґэ́то цуд. Палѣз ста́раста на званни́цу й дава́й звани́ць, як на вели́кдзень. Вы́сыпало ўсе́ село́ к рацє́. Пабѣ́ґ пǒп у цэ́ркаў, адзѣ́ўса ў ры́зы да й пашо́ў з пратэ́сами к рацє́ сустрака́ць той цуд. Падышли́ лю́дзи ближє́й к рацє́, ба́чаць, ажно плыве́ стара́я до́шка, а на ẻ́й лежы́ць абразо́к памиж свѣ́чачак. Ци́хо, як у ву́се, свѣ́чачки гара́ць рǒўно, бы ў цэ́ркви. Падплыла́ до́шка к бе́рагу, заплу́таласа пами́ж кали́так да й ста́ла. Узя́ў ґэ́то пǒп абразо́к на бе́раґ, паста́виў на ка́мени й дава́й служы́ць мале́бен. Усю́ды заґавары́ли, што ў тǒм селѣ́ объяви́ўса цуд, и павали́ли атусю́ль лю́дзи к тǒў про́щы. Несу́ць ахвя́ру, хто што мо́жэ. Разжы́ўса ско́ро пǒп, але́ ещэ́ бǒльш папа́ разжы́ўса ранда́р, бо, вѣ́дамо, хто атку́ль ни прыхо́дзиць, та ўсе-ж дасць рандару́ ўтарґава́ць. И сла́витца та́я про́ща, на ўвесь свѣт. Але́ ка́жуць, што ґэ́ты цуд зраби́ў ранда́р, намо́виўшыса з папо́м. А Бǒґ еґо́ святы́ вѣ́дае! Ка́жуць, што з местэ́чка крама́р пазна́ў, ба́тцэ ґэ́то той абразо́к, што ў еґо́ ранда́р купиў, ни́бы для папа́. Мо́о й праўда!
Пересказалъ Рѣдкій.
С. Б. Рожинъ.