Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/33
← 32. Баязли́вы жыд | 33. Атрябля́не Беларуская народная казка 1911 год |
34. Про́ща → |
33. Атрабляне.
Ся́бер раска́зваў, што жыў у аднǒм селѣ́ калду́н-ведзьма́к. Атку́ль тǒлько к ему́ не хадзи́ли людзи! Ён и за́витки вырыва́ў, и ат уся́ких хварǒб вылѣ́чваў, и атрабля́ў, як каму́ што лихо́е ўдзѣ́яно, и ваўкǒў насыла́ў, и малако́ ў карǒў атбира́ў. Усѣ́ еґо́ бая́лиса й ґадзи́ли ему́, як лихǒй скулѣ́. Куды́ ня пры́дзе калду́н-знахǒр, ци на весѣ́ле, ци на радзи́ны, — ўсю́ды еґо́ са́дзяць на по́куць, часту́юць, шапку́юць, як пе́рад папо́м. А е́н седзи́ць, насу́нуўши ша́пку, да тǒлько вачы́ма бли́скае, як воўк. От раз у ваднаґо́ чалавѣ́ка занепа́ла каро́ва. Жǒнка каза́ла папраси́ць калдуна́-зна́хара, каб пашапта́ў, а ґаспада́р яе паслу́хаў жǒнки, — каро́ва на за́ўтрэ й вы́пруциласа. Беду́е мужы́к — нема дзѣ́цям ни ка́пли малака́, а каб купи́ць друґу́ю каро́ву, — ґро́шэй баґи́ их мѣ́ли. Пашо́ў той мужы́к з беды́ ў карчму́, хацѣ́ў вы́пиць кватэ́рку ґарє́лки. Прыхо́дзиць туды́, ажно́ там седзи́ць за стало́м калду́н-знахǒр; седзи́ць, лю́льку паку́рвае, чака́е, паку́ль хто паўква́рты паста́виць. — Што — ка́а калду́н-знахǒр — неща́сце, Сцепа́не? — Эґэ́-ж, неща́сце. — Гє́то, ма́быць, удзѣ́яно, трэ́э на зо́ры паґлядзѣ́ць. — Глянь на Бо́ґа, Ничы́пар, паґлядзи́ на зо́ры, хто ґэ́то мнѣ удзѣ́яў, каб ему́ дабра́ не было́. — Ничо́ґо, не бǒйса, я атрабмю́ — ка́жэ калду́н-знахǒр. Паста́виў ґэ́то ему́ Сцепа́н паўква́рты, а друґу́ю ўзя́ў у кишэ́ню й паве́ў Ничы́пара да ґаспо́ды. Спраґла́ ґэ́то жǒнка ее́чню, — часту́юць калдуна́-зна́хара. Напи́ўса Ничы́пар, наѣ́ўса й лё́ґ спаць. Але́ ось у са́мую ґлу́пась уста́ў и пыта́е Сцепа́на, ци е́н спиць. Сцепа́н абазва́ўса, што не спиць. — Спи — ка́а Ничы́пар — спи, ничо́ґо не бǒйса, — а сам и пашо́ў з ха́ты ґлядзѣ́ць на зо́ры. Так трэ́йко ё́н хадзи́ў ґлядзѣ́ць на зо́ры. Але́ ось на за́ўтрэ, ещэ́ чуць свѣ́т, чу́юць, аж у сусѣ́дзей ба́бы ґало́сяць: са́мая лѣ́пшая, зда́ровая каро́ва ў ве́чар наѣ́ласа, а к свѣ́ту й вы́пруциласа. — А што́ — ка́а калду́н-знахǒр — от и атраби́ў. — Дава́й ужэ́ ты́е сусѣ́дзи прасі́ць Ничы́пара к сабѣ́: ґо́дзяць, часту́юць. От так, як и ў Сцепа́на, напи́ўса, наѣ́ўса ў их Ничы́пар, да й ле́ґ спаць. Нǒчу е́н уста́ў, пыта́е, — ци вы спице́? — Нѣ, — ка́жуць — не спимо́. — Спѣ́це, спѣ́це, ничо́ґо не бǒйцеса, я тǒлько паґляджу́ на́ зо́ры. — И пасу́нуў з ха́ты на двǒр. А ў за́ печку лежа́ў хлапчу́к, ґэ́так ґадǒў двана́нцаци падшпа́рак, да ве́льми цика́вы. Хо́четца ему́ вѣ́даць, як ґэ́то Нячы́пар ґлядзи́ць на зо́ры. Вы́лез ґэ́то е́н з за́печка й ци́хенько вы́шаў з ха́ты да й прытаи́ўса за ўґло́мъ. Ба́чыць, што Ничы́пар пастая́ў на ву́лицы да й пашо́ў азира́ючыса къ сусѣ́ду на двǒр. До́ўґо стая́й хлапчу́к, хацѣ́ў ужэ́ йци́ ў ха́ту, але́ ось чу́е, штось у сусѣ́да ў хлевѣ́ ве́льми мǒцко сту́кае. Падбѣ́ґ ґэ́то хлапчу́к к сусѣ́ду пад акно́, пабараба́ниў у абало́нку да й ка́жэ: „Дзяцько́, Мики́та, о, дзяцько́, Мики́та, поґлядзи́ тко-бо, штось у твае́м хлевѣ́ ве́льми мǒцко сту́кае. Запали́ў Мики́та лучы́ну, ўсту́рхаў па́рабка да й пашли́ ены́ ў хлѣ́ў: ба́чаць, ажно́ Нячы́пар седзи́ць на са́мум лѣ́пшǒм валу́ да зацурко́ўвае ему́ ґо́рло, а вǒл лежы́ць да тǒльки наґа́ми дры́ґае. — Што ты — ка́а, — ґад, ро́бишъ!? Дак ґэ́то ты ґэ́так атрабля́еш! — И дава́й еґо́ лупцава́ць чымъ папа́ло. Нараби́ли кры́ку. Збѣ́ґласо паў села́. Наси́лу атратава́ли вала́, а Ничы́пара калдуна-зна́хара так прыби́ли, што ду́мали ен ужэ́ бǒльш неўста́не. Але́ жыву́ч ґад, як кǒт, — палежа́ў тро́хи без па́меци, а по́тым и ачу́хаўса, даста́ў з кишэ́ни бутэ́лячку ґарє́лки да як пацяґну́ў, дак и на но́ґи падня́ўса. Ба́чыць, што еґо́ вы́кинули за пло́т, як сце́рву, от ё́н ци́хенько й папо́ўз у су́вараты. Тамъ ма́быць атлежа́ўса й саўсим ускара́бкаўса. Але́ ґо́дзи с таѣ́ пары́ калдава́ць да атрабля́ць. Дак от як Ничы́пар калду́н-знахǒр ґлядзѣ́ў на зо́ры да прырабля́ў и атрабля́ў. А мǒо й усѣ́ ены́ ґэ́так атрабля́юць, чарты́ их вѣ́даюць, не пе́рад начу́ ка́жучы.
Пересказалъ Г. Бохматъ.
Дер. Чудинъ.