Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/29
← 28. Радзи́нки й пами́нки | 29. Ведзьма́к Беларуская народная казка 1911 год |
30. Мужы́к и жыд → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вядзьмар (казка). |
29. Ведзьмак.
Мǒо зна́еце, от там кале́ ста́ва ещэ́ й цепе́р тырча́ць з вады́ па́ли. Ко́лись ґэ́то быў млын. Харо́шы быў млын, мало́ў чуць не кру́ґлы ґǒд. У млынѣ́, вѣ́дамо, заўсю́ды чэ́рци жыву́ць, а ў ґэ́тум их так мнǒґо ўплю́нуласо, што быва́ло ў ґлу́пась нихто́ не смѣ́ў и бли́зко падыци́ к млы́ну. Тǒлько адзи́н ме́льник ничо́ґо не бая́ўса й цо́нгле жыў у млынѣ́. Да чаґ́о ему́ бая́тца, кали́ е́н даўно́ з чарця́ми зна́ўса да су селя́каю гэ́таю не́чысцью. Еґо́ й ба́цько быў до́бры ведзьма́к, наўчыў сы́на з мале́нства. Але́ куды́ ба́цьку да сы́на! Як падрǒс Ничы́пар, дак ско́ро бацька зґурава́ў. Раз ены́ чуць зуба́ми не ґры́злиса, ўсе спо́рыли, хто з их мацнѣ́йшы, але́ нарэ́шце ба́цько зда́ўса, уба́чыў, што сын бǒльшы ведзьма́р. И бая́лиса-ж Ничы́пара не то каб тǒлько ў свае́м селѣ́, але́ й на дзе́сяць миль круґо́м. И чаґо́ тǒлько ен не раби́ў! Насыла́ў и хваро́бу, и по́жар, и ґол́ад, и памǒрак на людзе́й и на ґаўя́до. Дашо́ў да таґо́, што пача́ў каме́ндаваць и вѣ́трам, и со́нейкам, и дажджо́м, и паґо́даю, и цепло́м, и маро́зам. Церпѣ́ли лю́дзи, маўча́ли, — бая́лиса. На́вет и бо́язно мали́лиса Бо́ґу, каб пасла́ў на еґо́ яки́ не́будзь кане́ц. Але́ ось раз усхадзи́ласа ве́льми вели́кая хви́ля. Мнǒґо ена дзерǒў з карє́нем павыдзира́ла, палама́ла таки́е дубы́, што мǒо ены́ ўжэ́ прастая́ли ко́пу векǒў. Спужа́лиса лю́дзи, думали, што прышо́ў кане́ц свѣ́ту. Але́ ось памале́ньку не́бо прачы́сциласо и тро́хи супако́иласа, хви́ля. Вы́сунулиса лю́дзи з паґрабǒў, зярну́ли, аж млын хви́ля пераверну́ла. Спало́халиса, што цепер Ничы́пар са зло́сци ещэ́ ґарє́йшае ли́хо пашле́, але́ ба́чаць, аж з Ничы́пара й дух вы́перло. Ра́ды ты́е лю́дзи. Скарє́й пахава́ли Ничы́пара й ду́мали, што тут ему́ капцы́. Але́ тǒлько ось пришла́ нǒч, ґлядзя́ць, аж ё́н уста́ў з дамави́ны да и хо́дзиць па падǒканью. Спало́халиса лю́дзи ещэ́ ґарє́й, бая́тца й з ха́ты вы́сунутца. Недзѣ́ль дзвѣ́ хадзи́ў Ничы́пар й мǒо хадзи́ў-бы й бǒльш, каб лю́дзи не даґада́лиса прыби́ць еґо́ аси́навым кало́м. Раскапа́ли ены́ маґи́лу, аткрыва́юць дамави́ну, ба́чаць, аж Ничы́пар лежы́ць мо́рдаю ўткну́ўшыса ў зе́млю. От ены́ й прыґваздава́ли еґо́ аси́навым кало́м, а во́чы засы́пали пры́скам, каб ничо́ґо не ба́чыў. От тǒлько з таѣ́ пары́ ўжэ́ бǒльш не пашо́ў Ничы́пар пало́хаць до́брых людзе́й.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.