Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/28
← 27. Мужы́к, пан и ксёндз | 28. Радзи́нки й пами́нки Беларуская народная казка 1911 год |
29. Ведзьма́к → |
28. Радзинки й паминки.
Пашо́ў адзи́н чалавѣ́к у свѣт. Дǒўго ё́н ходзи́ў, мнǒґо ба́чыў уселя́каґо дзи́ва на бѣ́лǒм свѣ́це. Мнǒґо ẻн обышо́ў крае́ў, мнǒґо ба́чыў уселя́ких людзе́й. Усю́ды лю́дзи ро́дзятца, жыву́ць ий памира́юць; усю́ды ча́сам пла́чуць, а ча́сам ска́чуць: усю́ды е лю́дзи до́брые й лихи́е. Тǒлько ўсю́ды лю́дзи трыма́ютца свайго́ абыча́я. Прышо́ў ẻн у вадну́ вэ́ску да й заначава́ў. Тǒлько ось даў Бǒґ дзень, усхапиўса ẻн, з прасо́ня да й не разшало́пае, чаґо́ ґэ́то ўсѣ́ ў ха́це пла́чуць. Перш ё́н ду́маў, што мǒо хто памё́р, або́ друґо́е яко́е неща́сце, да й пыта́етца, чаґо́ ґэ́то ены́ так ґало́сяць. А ему́ й ка́жуць, што заты́м пла́чуць, што радзи́ласо дзиця́, от ены́ апла́кваюць еґо́ до́лю, бо невѣ́даюць, што еґо́ ў жы́тцы стрє́не. — У нас, — ка́жуць, — таки́ звы́чай, што заўсю́ды пла́чуць, як хто ро́дзитца. Падзивава́ўса той чалавѣ́к да й паду́маў, што мǒо ґэ́то й пра́ўда, бо невѣ́дамо, яка́я бу́дзе, жы́дка ґэ́таґо дзиця́ци. Але́ ось на друґи́ дзень прахапи́ўса той чалавѣ́к да й чуе, што ўсѣ́ спева́юць, ска́чуць да ґасцю́юць, як на весѣ́ли. Ен и зно́ў пыта́е, чаґо́ ены́ так весе́лятца. А ему́ ка́жуць, што паме́рла маладзи́ца, от ены́ й ра́ды, паю́ць, ска́чуць, весе́лятца, што ена́ перажыла́ ґэ́тую ця́жкую жы́тку. — Як тут не весели́тца, — ка́жуць ему́, — кали́ ґэ́тая мададзи́ца ещэ́ ма́ло бачыла, беды́ на сваẻм веку́; а цепе́р, як паме́рла, та й неўба́чыць. У нас усѣ́ весе́лятца, ска́чуць, пѣ́сни паю́ць, як хто ўмрэ́. — Ду́маў, ду́маў той чалавѣ́к, а по́тым и даґада́ўса, што ґэ́то пра́ўда. Вѣ́дамо, яка́я на́ша слимаза́рная жы́тка: ча́сам лѣ́пш паме́рци, як ґэ жыць.
Пересказалъ Грышко Бондаръ.
Дер. Чудинъ.