Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
29. Ведзьма́к 30. Мужы́к и жыд
Беларуская народная казка

1911 год
31. Як жыды́ шко́лу будава́ли

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




30. Мужык и жыд.

У баґа́таґо жы́да-ландара́ служы́ў сабѣ́ адзи́н мужы́к-пьянчу́жка па́рабкам. Мǒо заты́м е́н и пиў, што нѣ́льґа было́ ўзби́тца на свае́ хаджа́йство. Што ни раби́у Янко, ничо́ґо не зро́биць, ґро́шэй не нажыве́. бо ланда́р то ли́шнюю кватэ́рку зали́чыць, та за но́вые, але́ ґнилы́е або́ры здзерэ́ два зло́тых, та за ла́плены кажу́шак зали́чыць тры рубли́. От так усе́ наро́виць, каб заўсю́ды Янко ўперǒд забра́ў пла́ту за слу́жбу. Ду́маў, ду́маў Янко, як ему́ вы́братца з лап паґа́наґо жы́да, перш пиў, а по́тым штось наду́маўса. Было́ ґэ́то ў лѣ́тку. Пасыла́е ланда́р Янка ў сусѣ́днее село́ к ландару́-ж з ка́ртаю. Трэ́э было́ Янку перайци́ рє́ку брǒцьки. Узя́ў ґэ́то е́н узапа́с адзе́жку, ки́нуў на бе́разе сваю́ старэ́нькую сермя́ґу й дзира́вую ша́пку, а сам апрану́ўса ў но́вую сви́ту, надзѣ́ў брыль и пашо́ў у сусѣ́днее село́ к сваму́ сва́ту. Праґасци́ў там Янко тры дни й прыхо́дзиць к свайму́ ландару́. А той ду́маў, што Янко утапиўса. От вечарко́м, як нико́ґо не было́ ў ка́рчме, Янко прачыни́ў дзве́ры й су́нетца про́сто к сталу́. Ланда́р стая́ў пры сценѣ́ й мали́ўса Бǒґу, да як уба́чыў Янка, дак так спужа́ўса, што не мо́жэ вы́мавиць и сло́ва. Ачу́хаўса тро́хи Ле́йзар и пыта́е Янка, атку́ль е́н прышо́ў. — Аткуль! Вѣ́дамо атку́ль. З таґо́ свѣ́ту, — ка́жэ Янко. Ланда́р, ба́чыце, ду́маў, што Янко утапи́ўса ў рацє́, як перахо́дзиў еѣ́ брǒцьки. Дава́й Ле́йзар пыта́ць Янка, ци не ба́чыў е́н на тǒм свѣ́це еґо́ ба́цька й ма́тки. — Чаму́ не ба́чыў? Ба́чыў. На твае́м ба́цьку чэ́рци смалу́ во́зяць. Ен праси́ў, каб ты прысла́ў ему́ ко́ней. Ма́тка-ж праси́ла, каб прысла́ли ей перы́ну, бо ена́ спиць на цвикǒх, наби́тых у до́шку, й хо́дзиць суздро́м ґо́лая. — Даў ґэ́то Ле́йзар Янку па́ру са́мых лѣ́пших ко́ней, а жыдǒўка но́вую перы́ну да ўселя́каґо адзѣ́ня. Паѣ́хаў сабѣ́ Янко ў местэ́чко, прада́ў усе́, а на ты́е ґро́шы дава́й сабѣ́ спраўля́ць хаджа́йство. Заве́ў ґаспада́рку, але́ ось сустрака́е еґо́ Ле́йзар. — А што, — пыта́е, — ци атда́ў ко́ней? — А як-же? Атда́ў. — А не хлу́сиш? — От ещэ́ што! Але́ ты́е ко́ни падо́хли. Ба́цько твǒй праси́ў ещэ́. — Даў ещэ́ Ле́йзар па́ру ко́ней и дава́й цикава́ць, куды́ их Янко паведзе́. А Янко адрє́заў у ко́ней хвасты́ й заткну́ў их у зе́млю кале́ са́маѣ карчмы́, а ко́ней паве́ў на кирмаш прадава́ць. Вы́шаў Ле́йзар за ка́рчму, ба́чыць, аж пра́ўда: Янко паѣ́хаў на той свѣт, тǒлько кǒнские хвасты́ тырча́ць. Шко́да ста́ло Ле́йзару ка́ней. Паце́ґ ё́н за хвасты́ й вы́рваў их з земли́. — Ой гиву́лт! хвасты́ атарва́лиса, — ка́жэ Ле́йзар. — А Янко спажы́ў ко́ней, зраби́ўса ґаспадаро́м.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.