Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/24
← 23. Ґро́шы цвиту́ць | 24. За́ламка Беларуская народная казка 1911 год |
25. Што ма́йстар, та зло́дзей → |
24. Заламка.
У кǒждум селѣ́ е свǒй ведзьма́р, але́ ў ваднǒм до́брэ зна́етца, а ў другǒм — бǒльш чму́циць. Вѣ́дамо, кали́ ба́цько быў ведзьма́р, та пе́рад сме́рцю ё́н и сы́на наўчы́ць таму́, што сам умѣ́ў. Пры жы́цю немǒжна друґо́ґо наўчы́ць, бо сам не бу́дзе маць мо́цы. Эґэ́ж. Дак я ку, што ведзьмары́ е ў кǒждум селѣ́. Ены́ шэ́пчуць, лѣ́чаць, атрабля́юць уселя́кую хваро́бу, або́ неща́сце. Лю́дзи бая́тца их, ґо́дзяць им. От быў таки́ ведзьма́р. Еґо́ зна́ли не тǒлько ў сусѣ́дних сё́лах, але́ мо́о ў цє́луй акру́зе. Гэ́то быў таки́ вели́ки ведзьма́р, што е́н усе́ знаў. Нихто́ не смѣ́ў ему́ сказа́ць наперакǒр, так еґо́ бая́лиса. Тǒлько быў там адзи́н чалавѣ́к; ен мнǒґо па свѣ́ту хадзи́ў: кажуць — быў аж у Крале́ўцу. От ґэ́ты чалавѣ́к не бая́ўса ведзьмара́ й усе́ каза́ў, што ё́н тǒлько чму́циць. Але́ ему́ не вѣ́рыли. От той чалавѣ́к пашо́ў у свае́ жы́то й зраби́ў там за́ламку. Це́раз недзѣ́лю, а мо́о й дзвѣ́ прыхо́дзиць к таму́ ведзьмару́ й про́сиць, каб е́н вы́рваў ту́ю за́ламку. Пашли́ ены́ на по́ле. Падышо́ў ведзьма́р к за́ламцэ на шаґǒў два́дцаць да й ка́жэ, што не мо́жэ йци да́лей, така́я мǒцная за́ламка. Ски́нуў ґэ́то е́н наґави́цы й саро́чку да так, як ма́ци радзи́ла й папо́ўз к за́ламцэ ра́кам. Паўзе́ й усе́ сто́ґне, што ве́льми мǒцно ўдзѣ́яно. Маўча́ў ґэ́то, маўча́ў той чалавѣ́к, а як падышли́ друґи́е лю́дзи. ўзсѣ́ў на ведзьмара́ ве́рхам, даста́ў з пад палы́ ґара́пник да дава́й пало́суваць ведзьмара́. — От-жэ я табѣ́, хварє́ць, — ка́а, — тваей ма́тары, пакажу́, як мǒцно ўдзѣ́яно, бо ґэ́стую за́ламку я зраби́ў сам. — Раве́ нѣ́мым ґо́ласам вѣдзьма́р, а той еґо́ лу́пиць. Биў-биў, по́куль здаво́лиўса да й пыта́е: — а што, — ка́а, — не бу́дзеш бǒльш до́брых лю́дзе́й чму́циць? — Не бу́ду, — про́ситца, ведзьма́р, — тǒлько пусци́ жыво́ґо. — Пусци́ў той чалавѣ́к ведзьмара́. Усхапи́ўса ґад, забы́ў и саро́чку й наґави́цы апрану́ць да так и суну́ў наўцекача́. Падзиви́лиса лю́дзи, ду́мали перш, што ведзьма́р таґо́ чалавѣ́ка з свѣ́ту зжыве́, але́ ба́чаць, што той чалавѣ́к жыве́ сабѣ́ й не лыс, пачали́ ґавары́ць, што ма́быць той чалавѣ́к мацнѣ́йшы а́т ведзьмара́, кали́ так з еґо́ накпи́ў. Го́дзи ведзьма́р з таѣ́ пары́ чму́циць. Але́ не до́ўґо жыў, бо ве́льми еґо́ збиў той чалавѣ́к. Дак от яки́е е ведзьмары́.
Пересказалъ Рѣдкій.
С. Б. Рожинъ.