Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
22. Нашо́ў ґро́шы 23. Ґро́шы цвиту́ць
Беларуская народная казка

1911 год
24. За́ламка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




23. Грошы цвитуць.

Пашла́ ґавǒрка па селу́, што на бе́разе, кале́ раки́, ґдзѣ зда́ўна мнǒґо капцǒў, ґро́шы цвиту́ць. Ка́жуць — ужэ́ кǒлько раз ба́чыли здале́ка, што на якǒмсь капцы́ ў нǒчы ґары́ць аґо́нь: але́ тǒлько хто зхо́чэ падыци́ ближє́й, як той аґо́нь и пату́хне. И пашла́ ґавǒрка, што ў капцǒх зако́паны закляты́е ґро́шы; ены́ й цвиту́ць, хо́чуць, каб их хто вы́бавиў з земли́, бо мǒо й им ця́жко лежа́ць без дзѣ́ла. Дак от ґаво́раць, што той и той ба́чыў, як цвиту́ць ґро́шы, але́ нихто́ не вѣ́дае, як их узя́ць. Вѣ́дамо, к закляты́м ґрашǒм нѣльґа падступи́тца. Ка́жуць, адзи́н чалавѣ́к ужэ́ про́буваў, але́ тако́ґо набра́ўса страху́, што чуць жыў прыбѣ́ґ да ґаспо́ды, да й пракача́ўса ў хǒндзи недзѣ́ль з шє́сць. Але́ ось быў у нас лехча́й, зва́ли еґо Ничы́парам. Ма́быць ё́н тро́хи зна́ўса з уселя́каю не́чысью, бо быва́ло пады́дзе к жарабцу́, паґла́дзиць еґо́ па аза́дку, — той и стаи́ць, як уко́паны. Вы́лехчае ґэ́то Ничы́пар жарабца́, а той и не чу́е, ба́тцэ ґэ́то му́ха ўкуси́ла. Тǒльки адзи́н раз ка́жуць Ничы́пар таки́ наско́чыў на тако́ґо жарабца́, што як трапну́ў, дак у Ничыпара зўбы й высгыпалиса. Дак от Ничы́пар и наду́маўса ўзя́ць ты́е ґро́шы, што цвиту́ць кале́ раки́. Узя́ў ґэ́то ё́н залезня́к и пашоў шука́ць ґро́шэй. Лѣ́то. Нǒчка хаць и цё́мная, але́ це́плая, ци́хая. Тǒлько Ничы́пар вы́шаў за село́, ба́чыць, аж кале́ раки́ штось свѣ́цитца от бы ґары́ць аґе́ньчык, тǒльки си́ним по́ламьем. Су́нуўса Ничы́пар туды́, а тут пе́рад им што́сь коцитца чо́рнае, бы капа́: прыкаци́ласо пад са́мые но́ґи да як разсы́плетца, дак тǒлько и́скры ґара́ць на травѣ́. Пашо́ў Ничы́пар да́лей. Атку́ль не вазми́са цє́лая чарада́ ваўкǒў, от так и са́дзяць на еґо́. Дава́й ґэ́то Ничы́пар маха́ць залязняко́м, наси́лу атби́ўса. От падхо́дзиць ен к капцу́ й тǒлько чапну́ў залязняко́м земли́, аж як заґрымаци́ць штось, як разсту́питца земля́ да вы́скачыць атту́ль яко́есь страшы́лищэ: ў Ничы́пара й дух заняло́. Ки́нуў ен залязня́к да як суну́ў да ґаспо́ды. дак и саба̀ками не даґо́ниш. Прыбѣ́ґ, дрыжы́ць, бы аси́на. Таки́ хǒндзю схапи́ў, а як вы́чухаўса, дак дзися́таму заказа́ў, як хадзи́ць шука́ць закля́тых гро́шэй. Дак от и да ґэ́тае пары́ нихто́ не вѣ́дае, як падступи́тца к тым ґрашǒм.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.