Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
24. За́ламка 25. Што ма́йстар, та зло́дзей
Беларуская народная казка

1911 год
26. Ско́рам

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




25. Што майстар, та злодзей.

Жыў сабѣ́ адзин пан. У еґо́ было́ мнǒґо мае́нткаў, мнǒґо падда́ных. Баґа́ты быў пан. Мало е́н жыў у мае́нтках, а ўсе́ ѣ́здзиў за ґрани́цу. Мае́нтками ро́ндзили камыса́ры да акамо́ны. Набра́ў пан з села́ хло́пцаў й отда́ў их ў Арша́ву, а мǒо й за ґрани́цу вучы́ць каґо́ на шаўца́, каґо́ на краўца́, альбо́ ры́мара, каґо́ на стальмаха́, каґо́ на каваля́. Верну́лиса ты́е хло́пцы па нау́цэ й ро́бяць усе́ на па́на. От верну́ўса раз пан, прызва́ў тых майсцерǒў и пыта́е, што ены́ наўчы́лиса й што маґу́ць раби́ць. А ены́ ка́жуць, то ўсе́ маґу́ць. Рад пан, што ў еґо́ е сваѣ́ майстры́. Ён, ба́чыце, ду́маў, што еґо́ падда́ные ничо́ґо неўмѣ́юць раби́ць. Сам е́н, вѣ́дамо як пан, ничо́ґо неўмѣ́ў. От узду́маў той пан жани́тца. Знайшо́ў сабѣ́ харо́шую, маладу́ю пане́нку, а сам ужэ́ си́вы, стары́. Не спадаба́ўса ей стары́ пан, але́ ба́чыць, што ў еґо́ мнǒґо мае́нткаў — пашла́. От жани́ўса пан и паѣ́хаў з жǒнкаю за ґрани́цу. Ци до́ўґо, ци ко́ратко ены́ ѣ́здзили, тǒльки па́ни не дае́ па́ну, да й усе́. — Нема́, — ка́а, — ў мене́ таґо́, чаґо́ ты хо́чэш — Ну, до́брэ, — ка́жэ пан, — у маи́х маентках е таки́е майстры́, што ены́ ўсе ўмѣ́юць раби́ць. — Прыѣ́хали ґэ́то ены́ ў мае́нтак, от пан пазва́ў майстрǒў и пыта́е, ци зро́бяць ены́ пани то́е, што трэ́э. Адзи́н ґо́жы, малады́ ма́йстар и вы́зваўса зраби́ць усе́, што трэ́э, тǒлько просиць у па́на матаря́лу. Дае́ ему́ пан уселя́каґо матаря́лу, атво́дзиць ему́ у пако́ях мѣ́йсцо кале́ па́ни, каб тǒлько е́н скарє́й раби́ў. Пашо́ў той ма́йстар к па́ни. Паґлядзѣ́ла па́ни на ґо́жаґо ма́йстра. Спадаба́ўса е́й ма́йстар и дава́й ены́ раби́ць ра́зам. Прахо́дзиць недзѣ́ля, а мо́о дзвѣ. Ро́биць ма́йстар, што хо́чэ. От здаво́лилиса ены́, таґды́ ма́йстар и ка́жэ па́ну, што зраби́ў. Даў пан ма́йстру ґасци́нца и велѣ́ў ему́ жыць у пако́ях и рапарава́ць па́ню, кали́ трэ́э бу́дзе. Ось на друґи́ дзень прызва́ў пан майстра да й ка́жэ: „але́ што ма́йстар, та зло́дзей; я табѣ́ даў цє́лую бабро́вую шку́ру, а ты уста́виў па́ни тǒлько кусо́чак“.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.