Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
21. Вада́ памаґла́ 22. Нашо́ў ґро́шы
Беларуская народная казка

1911 год
23. Ґро́шы цвиту́ць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




22. Нашо́ў грошы.

Кали Бог дась, та й в акно́ пада́сь.

Уcѣ́ лю́дзи ка́жуць, шо на Купа́ло ў нǒчы цвице́ па́пераць, и хто на́йдзе той цвѣт, той мо́жэ з им найци́ й узяць закля́тые ґро́шы. От на Купа́ло зґавары́лиса дзецю́ки йци ў лѣс, шука́ць цвѣ́ту па́параци. А ў тǒм селѣ́ жыў адзи́н чалавѣ́к ещэ́ малады́, але́ разу́мны. Ен и не баґа́ты быў, але́ не нарака́ў на Боґа: ґарава́ў, маў кусо́к хлѣ́ба, нико́ґо не кры́ўдзиў, ния́каґо ли́ха ў еґо́ не было́ на се́рцы, от е́н и щасли́во жыў. Прихо́дзяць к ему́ дзецюки́ й кли́чуць ици́ шука́ць ґро́шэй. А е́н ка́а: „чаґо́ я пайду́ шука́ць ґро́шэй? Кали́ Бǒґ дась, та й вакно́ пада́сь“. — Ну, чака́й, — ка́жуць дзецюки́, — паку́ль Бǒґ у вакно́ пада́сь! — А са́ми й пашли́ ў лѣс. Прахадзи́ли ены́ ўсю́ нǒч — ничо́ґо не нашли́, тǒльки стра́ху нацерпѣ́лиса. Вѣ́дамо, нŏчу на Купа́ло по́вен лѣс уселя́каѣ не́чысци. Перш их чорт вадзи́ў па лѣ́се, й ены́ не маґли тра́пиць наза́д к селу́: трэ́йко падхо́дзили к сваи́м ґу́мнам, але́ не пазнава́ли сваѣ́ будǒўли и знǒў варо́чалиса ў лѣс. По́тым ста́ла падма́ньваць их яка́ясь не́чысь и чуць не завела́ ў бало́то й таку́ю не́тру, што наси́лу ены́ вы́бралиса. От чу́юць ены́, што за ку́стам пла́чэ дзиця́. Ены́ туды́, а ено́ ўжэ́ пла́чэ да́лей. Ены́ йду́ць да́лей, а ено́ зноў абзыва́етца да́лей, мо́о за кро́каў два́дцаць: ведзе́ их у ґущэ́чу да ў тхлань. Залѣ́зуць ены́ ў вы́жар па са́мае ґо́рло, — таґды́ ено́ засмеѣ́тца, зараґо́чэ, бы жарабе́ц и зни́кне. Му́чылиса ены́ ўсю́сеньку нǒчку, тǒлько ось ста́ло свита́ць. Ба́чаць ены́, што заби́лиса ў са́мую не́тру. Вы́бралиса ґэ́то ены́ атту́ль, выхо́дзяць на шлях и ба́чаць, аж на даро́зе лежы́ць до́хлы саба́ка. — А што, — ка́жуць, — Паўлю́к каза́ў, што кали́ Бǒґ дась, та й вакно́ пада́сь: занесѣ́м ткале́ ему́ ґэ́таґо до́хлаґо саба́ку. — Узели́ ґэ́то ены́ таґо́ саба́ку й папе́рли ў село́. Паўлю́к жый у самǒм канцы́ села́. Нǒчка це́плая, аж па́рыць. Ба́чаць ены́, што ў Паўлюка́ акно́ атчы́нено: от ены́ й упе́рли праз еґо́ до́хлаґо саба́ку Паўлюку́ ў ха́ту. Ки́нули ены́, але́ чу́юць, штось забраща́ло, бы ґро́шы разсы́палиса. На за́ўтрэ пыта́юць ены́ Паўлюка́, што ему́ Бǒґ пада́ў в акно. — Эґэ́-ж, дзя́куваць Бо́ґу, — ка́жэ Паўлю́к, — пада́ў Бǒґ цє́лую то́рбу ґро́шэй. — Даґада́лиса таґды́ дзецюки́, што ены́ ўки́нули Паўлюку́ ў ха́ту не саба́ку, а то́рбу, зро́бленую з саба́чаѣ шку́ры, по́ўную ґро́шэй. Пабо́жкали ены́, да нема́ чаґо́ раби́ць. А Паўлю́к дава́й спажыва́ць ґро́шы.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.