Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/21
← 20. Брахня́ | 21. Вада́ памаґла́ Беларуская народная казка 1911 год |
22. Нашо́ў ґро́шы → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вада памагла (казка). |
21. Вада памагла.
Жа́литца адна́ маладзи́ца, што ёй ат ґаспадара́ жы́тки нема́: як тǒлько сы́ду́тца, та перш сва́ратца, клину́тца, зневажа́юць адно́ друґо́ґо, а по́тым ґаспада́р дава́й еѣ́ биць. И так не́маль кǒжын дзень. Церпѣ́ла, церпѣ́ла маладзи́ца й дава́й шука́ць людзе́й, каб памаґли́. Яки́х тǒлько забабо́наў и пры́мхаў ена не раби́ла, — ничо́ґо не памаґа́е, ещэ́ ґарє́й бъе ґаспада́р; бо ẻн перш не пи́ў, а як пача́ў з жǒнкаю калаци́тца, дак ста́ў пиць. Хадзи́ла маладзи́ца й упро́щу, пасци́ла й сѣ́м пя́тниц, дава́ла ґаспадару́ зелье́ў пиць — ещэ́ ґарє́й идзе́ ў их калатня́. От пара́дзили лю́дзи схадзи́ць ещэ́ к старэ́нькаму дзедку́, мо́о е́н што пара́дзиць. Недале́ко ат села́, кале́ пераво́за жыў сабѣ́ той старэ́ньки дзедо́к. У лѣ́тку ен лави́ў ры́бу й пераво́зиў у чǒўне, каму́ трэ́, це́раз рє́ку. Эа то́е ему́ дава́ли хлѣб и стра́ву. Так й жыви́ўса сабѣ́ дзедбк. От прыхо́дзиць к ему́ маладзи́ца й жа́литца на сваю́ беду́. Паслу́хаў дзедо́к и дае́ е́й пляшку вады́. — На, — кажэ, — ґэ́тае зѣ́лье. Як пры́дзе ґаспада́р у ха́ту, ты наберы́ еґо́ ў рот, не каўта́й (ґлыта́й), а так й дзержы́ ў ро́це, та ґаспада́р и не бу́дзе не тǒлько биць, але́ й зневажа́ць. — Падзя́кувала маладзи́ца й пашла́ да ґаспо́ды. От як прышǒў ґаспада́р у ха́ту, ена й набра́ла ў рот вады́, трыма́е й маўчы́ць. Так прайшо́ў адзи́н дзень, друґи́, цє́лая недзѣ́лька, а ґаспада́р и па́лцам не зачапи́ў еѣ́. Ра́да маладзи́ца. Хва́лиць зѣ́лье, што даў дзедо́к. Тǒльки ось вы́шла ўся вада́ з пляшки. Зноў дава́й ены́ сварытца да калаци́тца. Удру́ґае пашла́ маладзи́ца к старэ́нькаму дзедку́. про́сиць, каб даў ещэ́ зѣ́лья. Даў дзедо́к пляшку вады́. От и ўтрє́йки прыхо́дзиць маладзи́ца к дзедку́ па во́ду. — Эй, — ка́жэ дзедок, — маладзи́ца, маладзи́ца, ци ты неба́чыш, што ґэ́то про́стая вада́! Вада́, ба́ч, табѣ́ памаґла́, бо як ты наберэ́ш у рот вады́, та й немажэ́ш аскирза́тца, а маўчы́ш, як-жэ кажуць, бы вады́ ў рот набра́ўшы. От ґаспада́р хаць абла́е цебе́, кали́ е за што, ты маўчы́ш и е́н замаучы́ць. Вѣ́даеш, што ба́бу бъю́ць за язы́к. Ка́жуць: за ґубу́ да ў ґубу́. От идзи́ш, — ка́жэ, — дзѣ́тки, з Бо́ґам да не напрыкра́йса сваму́ ґаспадару́, а лѣпш прамаўчы́, та ўсе́ бу́дзе до́брэ. — З таѣ́ пары́ жыву́ць маладзи́ца з ґасцадаро́м ладко́м и нико́ли не сва́ратца.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.