Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
17. По́шасць и памо̆рак 18. Зави́дны по̆п
Беларуская народная казка

1911 год
19. За до́брае злым запла́та

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




18. Завидны пǒп.

У аднаґо́ ве́льми бѣ́днаго чалавѣ́ка паме́рло дзиця́. Про́сиць бѣ́дны чалавѣ́к сусѣ́дзей зраби́ць дамави́ну й вы́капаць маґи́лу для дзиця́ци. Але́, вѣ́дамо, кали́ чалавѣ́к баґа́ты, та ўсѣ ему́ памаґа́юць, а бѣ́днаму — нихто́. Праси́ў, праси́ў бѣ́дны чалавѣ́к, але нихто́ не пашо́ў капа́ць я́му. Гǒрно ему́, слё́зы так и цеку́ць, бы з берэ́зины сǒк. Нема́ чаґо́ раби́ць, трэ́э йци само́му капа́ць яму для сваґо́ дзиця́ци. Ка́жуць ґэ́то ве́льми вели́ки ґрѣх, але́ што зро́биш, кали́ ат бѣ́днаґо й лю́дзи атступи́лиса. Узяў бѣ́дны чалавѣ́к за́ступ и пашо́ў, але́ перш зайшо́ў къ папу́ й про́сиць, каб пахава́ў дзиця́. — До́брэ, — ка́жэ пǒп, — тǒльки ты мнѣ́ перш прынеси́ дзе́сяць зло́тых и павасьми́нку аўса́. — Нема́, — ка́а, — ба́цюшко, ў мене́ ни аўса́, ни ґро́шэй. — И дава́й праси́ць, каб пǒп пахава́ў дзиця́ так, а што ен ужэ́ по́тым атро́биць. Куды́ там! Пǒп нехо́чэ й слу́хаць. Як ни праси́ў бѣ́дны, пǒп стаи́ць на свае́м да й тǒлько. Запла́каў бѣ́дны з жа́лю й пашо́ў капа́ць маґи́лу. Ось капа́е ен да капа́е й вы́капаў ґарщо́к з ґрашы́ма: чырвǒнцы аж зъя́юць… Пане́с ґэ́то бѣ́дны чалавѣ́к ґарщо́к з ґрашы́ма да ґаспо́ды й схава́ў еґо́ пад пѣч, а адзи́н чырвǒнец прыно́сиць папу́. Здзиви́ўса пǒп, атку́ль ґэ́то ў бѣ́днаґо зо́лато й дава́й выпы́тваць. Бѣ́дны ўсе й расказа́ў, як было́. От пахава́ли ў бѣ́днаго чалавѣ́ка дзиця́. Сама́ пападзя́ з папо́м по́тым зайшли́ ў ха́ту к бѣ́днаму на пами́нки. Тǒлько пǒзно разышли́са ўсѣ́. Аста́ўса бѣ́дны чалавѣ́к адзи́н з жǒнкаю. Прышо́ў ґэ́то пǒп дамо́ў и хо́чэтца ему́ атабра́ць ат бѣ́днаґо ґро́шы. Зарѣ́заў ґэ́то ен казла́, абверну́ўса ў казли́ную шку́ру, прыла́дзиў и ро́ґи да й пашо́ў у са́мую ґлу́пась к бѣ́днаму пад вакно́. Прышо́ў, высуну́ў у вакно́ ґалави́щу з раґа́ми й ка́жэ нѣ́мым ґо́ласам: „атда́й маѣ́ гро́шы“. Спало́хаўса бѣ́дны чалавѣ́к и атда́ў ґарщо́к з ґрашы́ма. Ухапи́ў пǒп абѣ́ручки ґарщо́к и пабѣ́ґ дамǒў. Прыбѣ́ґ, хо́чэ паста́виць ґарщо́к на стǒл, да нѣльга — ру́ки прырасли́. Папро́бувала пападзя́ садра́ць з папа́ казли́ную шку́ру. Куды́ там! И шку́ра, й ро́ґи прырасли́. Што ни раби́ў зави́дны пǒп, ничо́ґо не ўра́дзиць. Прышло́со праси́ць бѣ́днаго чалавѣ́ка, каб ё́н забра́ў свае́ ґро́шы. Сабра́лиса лю́дзи, дзи́вятца на папа́, а ё́н тǒлько казли́наю барадо́ю трасе́. Ось прышо́ў бѣ́дны чалавѣ́к и як узя́ў сваѣ́ ґро́шы, дак и шку́ра з папа́ звали́ласа, да не тǒлько казли́ная, але́ й свая́. От яки́ быў зави́дны пǒп.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.