Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
18. Зави́дны по̆п 19. За до́брае злым запла́та
Беларуская народная казка

1911 год
20. Брахня́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




19. За добрае злым заплата.

Ишо́ў мужы́к у во́сень пе́рад свѣ́там з ґумна́ ў ха́ту. Ґумно́ было́ дале́ко ат села́, нǒч це́мная, хаць во́ко вы́каль. Уски́нуў мужы́к на пле́чы пусты́ мешо́к и цє́п. закуры́ў лю́льку да й памале́ньку су́нетца, каб у пацемку на што не наткну́тца. Заблудзи́ў мужы́к и пашо́ў у друґи́ бǒк. Насу́нуўса мужы́к на во́ўка й хацѣ́ў еґо́ малаци́ць цє́пам. А во́ўк ка́жэ. „лежа́чаґо не бъю́ць Ба́чыш, мене́ ўхапи́ла па́стка. Аслабани́ мене́, мужычо́к“. Мужы́к аслабани́ў во́ўка, бо й во́раґа ў бедзѣ́ шко́да. А во́ўк и ка́жэ: „цепе́р я цебе́ заѣ́м“. — За што́-ж ты мене́ зъеси́? — пыта́е мужы́к, — я-ж цебе́ з беды́ вы́звалиў?! — За до́брае злым запла́та, — ка́жэ во́ўк — Ну, кали́ так, — ка́жэ мужы́к — хадзѣ́м и каґо́ сустрѣ́нем, папыта́емса й кали́ ен ска́жэ, што за до́брае злым запла́та, та таґды́ ты мене́ зъеси. — До́брэ, — ка́жэ во́ўк И пашли́ ены́ да́лей. Иду́ць ены́ да йду́ць. От пачало́ свита́ць. Ба́чаць, аж сланя́етца ў хмы́знику ґалǒдная, слепа́я кабы́ла. От мужы́к и пыта́е еѣ́, ци пра́ўда, што за до́брае злым запла́та. — Пра́ўда, — ка́жэ стара́я кабы́ла — От, як я была́ малада́я, здаро́вая да до́брэ служы́ла свайму́ хаджаи́ну, та таґды́ ен мене́ карми́ў, даґляда́ў, а як саста́раласа, упа́ла на но́ґи, дак от як е́н мене́ даґляда́е, што я падыха́ю з ґо́ладу. Заўсю́ды за до́брае злым запла́та — Хацѣ́ў во́ўк зъѣ́сци, чалавѣ́ка, але́ той атпраси́ўса ещэ́ пачака́ць да друґо́ґо ра́зу. Иду́ць ены́ да́лей: ось валачэ́тца стары́ саба́ка. Зноў пыта́е мужы́к и саба́ку, ци пра́ўда, што за до́брае злым запла́та. — Пра́ўда, — ка́жэ саба́ка, — бо паку́ль я бы́ў малады́ й до́брэ служы́ў сваму́ хаджа́ину, дату́ль е́н сяк-так ещэ́ мене́ карми́ў й трыма́ў у дамǒўцэ, а от, як я сапсѣ́ў да занеґǒж, дак е́н и праґна́ў мене́ з ачǒў, и я здыха́ю з ґо́ладу. Эгэ-ж, за до́брае злым запла́та. — Атпраси́ўса мужы́к у во́ўка ещэ́ трэ́йци раз папыта́ць, каґо́ сустрє́нуць. Иду́ць ены́. аж и бежы́ць лис. Мужы́к и пыта́е еґо́, ци пра́ўда, што за до́брае злым запла́та. — А на што табѣ́ ґэ́то знаць? — пыта́е лис. И расказа́ў мужы́к ли́су, як е́н во́ўка з беды́ вы́бавиў и што е́н за то́е хо́чэ еґо́ зъѣ́сци. — Брэ́шэш. — ка́жэ лис, — як ты, таки́ недǒшлы мужы́к, да мǒґ во́ўка вы́бавиць, хадзѣ́м, пакажы́. — Пашли́ ены́ на то́е мѣ́йсцэ, залѣ́з во́ўк у па́стку, а лис и ка́жэ: „а ну, мужы́к, пакажы́, як ты мало́циш“. Даґада́ўса мужы́к, замахну́ў цє́пам да па во́ўку, да па во́ўку. Заби́ў мужы́к во́ўка да й захацѣ́ласо ему прынесци́ ба́бе ли́саву шку́ру, от е́н як махне́ цє́пам да ли́су па галавѣ́. Лис и зви́ўса, тǒльки ўспѣ́ў прашапта́ць: „за до́брае злым запла́та“, а мужы́к палажы́ў ли́са ў мѣх и папе́р да ґаспо́ды.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.