Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
16. Зави́сны баґаты́р 17. По́шасць и памо̆рак
Беларуская народная казка

1911 год
18. Зави́дны по̆п

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




17. По́шасць и памǒрак.

Даўнѣ́й быў ве́льми до́бры адзи́н ґǒд: харо́шая о́сень, рǒўная зима́, а весна́ це́плая, паґǒдная. Ў нǒчы йдзе ци́хеньки, це́плы до́жджык, а ў дзень я́сно свѣ́циць со́нейко да так ґрє́е, што, здае́тца, пасадзи́ на по́ли дзиця́, та й то́е вы́расце. Ўсе́ расце́ на по́ли, бы на дро́жджах. Ра́ды лю́дзи, што даў Бǒґ ураджа́й. Прышло́ лѣ́то. Нихто́ й не памета́е тако́ґо до́браґо, паґǒднаґо лѣ́та! Ўсе́ зрадзи́ло. Яґады хаць шуплю́й, а ґрыбǒў у лѣ́се да ўселя́каѣ ґу́бы — хаць каси́. От идзе́ адзи́н чалавѣ́к па лѣ́се, ба́чыць, аж седзи́ц на пни яка́ясь ве́льми ґо́жая маладзи́ца й трыма́е ў прыпо́ле снǒп жы́та да тако́ґо бу́йнаґо, яко́ґо той чалавѣ́к ещэ́ нико́ли не ба́чыў. Падышоў е́н бли́жэ й ба́чыць, аж маладзи́ца пла́чэ да сваи́ми до́ўґими валаса́ми я́сные вǒчки ўцира́е. Адґарну́ла маладзи́ца валасы́ й аткры́ла гру́дзи. Ба́чыць чалавѣ́к, аж ву́ж упи́ўса ў са́мую цы́цку й ссе мададзи́цу. Хацѣ́ў ґэ́то чалавѣ́к заби́ць таґо́ ву́жа, але́ маладзи́ца тǒлько прамо́вила: „вели́ки ураджа́й, да не бу́дзе каму́ спажыва́ць“. И зни́кла. Пришо́ў чалавѣ́к у село́ й раска́звае, яки́ ба́чыў цуд. Спужа́лиса лю́дзи. Чака́юць вели́каѣ по́шасци, ци памǒрку. Тǒлько ось пǒзно лави́ли дзецюки́ ры́бу да й заначава́ли кале́ раки́ на ґрудку́. От седзя́ць ены́ кале́ аґню́ да апѣ́каюць ры́бу. Нǒч ци́хая, як у ву́се, тǒлько ры́ба пля́скае ў рацє́. Але́ ось узышо́ў мѣ́сяц. Ста́ло видно́, хаць иґо́лки збира́й. Ба́чаць ены́, аж за рако́ю падышли к бе́рагу яки́ясь дзвѣ ве́льми стра́шные ба́бы. Ко́сы ў их распле́цены, твар це́мны, бы земля́, тǒлько во́чы блища́ць. Падышли́ ены́ к рацє́ й про́сяць дзецюкǒў каб перавезли́ их на други́ бе́раґ. Даґада́лиса дзецюки́, што ґэ́то не ба́бы, а по́шасць на людзе́й и памǒрак на ґаўя́до. Спало́халиса дзецюки́ й дава́й у их ки́даць ґалаве́шками да маха́ць зу́бленками. Хацѣ́ли ты́е ба́бы перш па кла́тцэ пераи́ци це́раз рє́ку, але́ як уба́чыли аґо́нь, спало́халиса й пашли́ наза́д. Ось и чу́юць лю́дзи, што за рако́ю пашла́ по́шасць лама́ць людзе́й, а памǒрак каси́ць ґаўя́до, й дава́й ены́ дзень и нǒч кла́сци су сих канцǒў села́ аґо́нь, каб не падпусци́ць по́ґани бли́зко. От тǒлько так уратава́ли свае́ село́. Мнǒґо паме́рло людзе́й, мнǒґо прапа́ло ґаўя́дка. Тǒлько к зимѣ́ тро́хи хваро́бы атаймава́лиса. От з таѣ́ пары́ и дава́й лю́дзи кла́сци аґо́нь да раби́ць куро́дым, як пачу́юць, што хваро́ба ци яка́я по́шасць падхо́дзиць.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.