Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
10. Бэч рыж 11. Бу́сел
Беларуская народная казка

1911 год
12. Стральцы́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




11. Бусел[1].

Уперǒд не было́ ни гадзю́к, ни жаб, ния́каґо ґэ́таґо плюґа́ўства. От раз Бǒґ падазва́ў к сабѣ́ чалавѣ́ка й да́ў ему́ завя́заны ґарщо́чак. — На — ка́жэ, — занеси́ ґэ́ты ґарщо́чак и ўки́нь у мо́рэ; тǒльки, глядзи́, неразвя́звай. — Прышо́ў чалавѣ́к да ґаспо́ды й пача́ў збира́тца ў даро́гу: узлажы́ў чы́стую, бѣ́лую саро́чку, абу́ў но́вые ла́пци й прану́ў чо́рную сви́ту. — Куды́ ты збира́ешса? — Пыта́е жǒнка. — А ось, — ка́жэ, — пасыла́е Бǒґ занесци́ ґэ́ты ґарщо́чак и ўки́нуць у мо́рэ. — А што ў ё́м тако́е? — Не вѣ́даю. — Дава́й паґля́дзим. — Бǒґ велѣ́ў не развя́зваць, — ка́жэ чалавѣ́к. Хо́четца, ба́бе паґлядзѣ́ць, што там тако́е ў ґаршку́. Вѣ́дамо, ба́ба ве́льми цика́ва. Аж з шку́ры пражэ́тца ба́ба, хо́чэ паґлядзѣ́ць у ґарщо́чак, але́ чалавѣ́к упё́рса й непазваля́е. Ужэ́ суси́м сабра́ўса ё́н у даро́ґу. Ба́чыць ба́ба, што ничо́ґо не зро́биць. Ужэ́ не так е́й хо́четца вѣ́даць, што ў ґарщэ́чку, як паста́виць на сваё́м на перакǒр ґаспадару́. — Ну й куды́ ты пǒйдзеш пе́рад ве́чарам? Лѣпш пераначу́й до́ма, — ка́жэ ена́ ґаспадару́. — Што там нǒч, я не баю́са, — ка́жэ чалавѣ́к. — У нǒчы ещэ́ лѣпш ици́: не так ґо́рачо. — Ба́ба ў сле́зы, дава́й галаси́ць да ўпика́ць ґаспадара́, што ё́н еѣ́ не лю́биць, кали́ нехо́чэ пераначава́ць з е́ю апǒшнюю нǒчку. — Кали́-ж нибу́ць да ўсе́-ж бу́дзе апǒшняя нǒч — ка́жэ чалавѣ́к. — Куды́ тут! И слу́хаць не хо́чэ ўпа́рткя ба́ба: ґало́сиць, аж разлива́етца. Паду́маў сабѣ́ чалавѣ́к, што ўсе́ рǒўно, кали́ ни занесци́ ў мо́рэ ґарщо́чак, и аста́ўса до́ма. Ра́да жǒнка; напраґла́ ена́ яе́чни, даста́ла ґарє́лки, — часту́е ґаспадара́, як ґо́сця. Наѣ́ўса, напи́ўса чалавѣ́к и ле́ґ з жǒнкаю спаць. — Не́маль усю́ нǒч недала́ ба́ба засну́ць, — вѣ́дамо, малада́я да здаро́вая маладзи́ца. Тǒльки ўжэ́ пѣ́ўни заспева́ли, як е́н звеў во́чы, але́-ж за то́е, як засну́ў, дак як уби́ты. Спиць сабѣ́, храпе́ чалавѣ́к на ўсѣ́ заста́ўки, а жǒнка тым ча́сам ци́хенько ўста́ла да й развеза́ла ґарщо́чак. Тǒльки ена́ еґо́ откры́ла, а атту́ль и вы́скачыли ўселя́кие ґадзю́ки, я́щарки й жа́бы. Спало́халаса ба́ба, нараби́ла кры́ку. Прахапи́ўса чалавѣ́к да так бо́сы, ў бѣ́лǒй саро́чцэ, тǒльки наки́нуўшы на пле́чы чо́рную сви́ту, дава́й зби́раць ту́ю не́чысь. Збира́ў, збира́ў, — ничо́ґо не зро́биць. Але́ ось прыхо́дзиць Бǒґ и ка́жэ тым лю́дзям: „вы выпусцили ґадаў, вы́ й збира́йце их“. И аберну́ў Бǒґ тых людзе́й у буськǒў. Хо́дзяць з таѣ́ пары́ па бало́це бо́сые, з чырво́ными наґа́ми, у бѣ́лых саро́чках и чо́рных сви́тах буськи́ да й збира́юць уся́кую не́чысь. Ёны́ й стара́ютца жы́ць бли́жэ к сваи́м братǒм — лю́дзям, — зна́юць, што их, як братǒў, лю́дзи не бу́дуць биць. От атку́ль узели́са буслы́.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы



  1. Варіантъ этой сказки записанъ мною въ д. Чудинѣ, Слуцкаго уѣзда и переданъ для напечатанія въ «Извѣстіяхъ» И. А. Н. въ ст. «Грамматическій очеркъ живого бѣлорусскаго нарѣчія».