Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
11. Бу́сел 12. Стральцы́
Беларуская народная казка

1911 год
13. Маска́ль и смерць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




12. Стралцы.

Пасбира́лиса раз стралцы́ да й выхваля́ютца, чыя́ стрэ́лба лѣпш бъе. Вѣ́дамо, кǒжын страле́ц сваю стрэ́лбу хва́лиць. — Мая́ стрэ́лба, — адзи́н ка́жэ, — хаць и разсыпа́е, але́ не жы́виць: пападзе́ адна́ шыраци́на, и пту́шка па́дае без ду́ху. — А мая́ хаць и не на́дто до́брэ бъе, — ка́жэ друґи́, — дак ве́льми шанцу́е: абы́ вы́шаў у лѣс, дак от на цебе́ ўсе бежы́ць и леци́ць. — И пачали́ ены́ хвали́тца, што тако́е зраби́ли, каб стрэ́лба до́брэ би́ла й шанцава́ла. Быў тут адзи́н страле́ц да таки зда́тны, што нихто́ так до́брэ не ўмѣ́ў страля́ць як ё́н. Усѣ́ вѣ́дали, што ё́н чарадзѣ́йник, што ё́н замо́виў сваю́ стрэ́лбу. Ен слу́хае, як друґи́е выхваля́ютца, маўчы́ць да тǒльки смеѣтца сабѣ́ ў бо́раду. От и дава́й еґо праси́ць адзи́н малады́ страле́ц, каб е́н наўчы́ў, што зраби́ць, каб и еґо́ стрэ́лба шанцава́ла. — До́брэ — маўля́ў чарадзѣ́йнак, — хадзѣ́м за́ўтрэ ў лѣс, та я цебе́ наўчу́. Цє́лую нǒч не спа́ў малады́ страле́ц, так ему хацѣ́ласо скарє́й наўчы́тца замаўля́ць стрє́лбу. Усхапи́ўса ẻн чуць свѣт, узя́ў сваю́ стрэ́лбу й пабѣ́ґ к старо́му стралцу́. Той мǒўчки адзѣ́ўса й пацеґну́лиса ены́ ў лѣс. Тǒльки схава́лиса ў су́вараты, аж и бежы́ць за́яц. Злажы́ўса малады́ страле́ц, вы́стралиў, а за́яц хаць-бы што: сѣў сабѣ́ пе́рад стралца́ми да тǒлько ву́шы ўхмыли́ў. — Страля́й, дзя́цько́, — ка́жэ малады́ страле́ц, — ма́быць я даў пу́дла. — А той тǒлько смеѣ́тца сабѣ́ ў бо́раду. Ось малады́ страле́ц стаў набива́ць стрэ́лбу, ба́чыць, атку́ль ни вазми́са бежы́ць лǒсь и екура́т кале́ за́йца. Злажы́ўса стары́ страле́ц да як стрэльну́ў, дак лǒсь на мѣ́сце й капыты́ задра́ў, а ґлушэ́ц про́сто з хво́и пакаци́ўса стралцǒм пад но́ґи. Глядзя́ць ены́, ажно́ за́йца лǒсь прыби́ў роґа́м, як па́даў далǒў. — От як трэ́э страля́ць, — ка́жэ стары́ страле́ц. Дзи́витца малады́ страле́ц, аж на еґо́ страх напа́ў. Вы́пусцили, ґэ́то ены́ ло́сю ки́шки, забра́ли ґлусца́ й за́йца да й пашли́ да ґаспо́ды. Иду́ць да йду́ць, а стары́ страле́ц и ка́жэ: „от кали́ хо́чэш, каб и табѣ́ так шанцава́ла стрэ́лба, дак зраби́, што я табѣ́ скажу́“. Клине́тца малады́ страле́ц, што ўсе́ зро́биць. — Ну дак слу́хай, — ка́жэ стары́ страле́ц — И пача́ў ему штось шапта́ць на́ўхо. Спужа́ўса малады́ страле́ц, пабелѣ́ў як палатно́ й дрыжы́ць, бы аси́на, але́ слу́хае, бо ве́льми хо́четца, каб стрэ́лба шанцава́ла. Не пье́, не ѣсь малады́ страле́ц, вы́сах, тǒльки еґо́ цѣнь аста́ўса. Было́ ґэто пе́рад Блаґавѣ́щанем. — Схадзи́ ты, Се́мко, да спо́ведзи, — ка́жэ жǒнка. Пашǒў малады́ страле́ц у спо́ведзь, а на за́ўтрэ збира́етца к прыча́сцю. Гледзи́ць жǒнка и дзи́витца, чаґо́ ґэ́то ё́н хо́дзиць, як непрытǒмны. Пашǒў Се́мко ў цэ́ркаў, узя́ў прыча́сця, але́ не пракаўтну́ў еґо́, да затрыма́ў за ґубо́ю. Вы́шаў ґэ́то ё́н хучє́й з цэ́ркви, забѣ́ґ да ґаспо́ды, ўхваци́ў сваю́ стрэ́лбу да й суну́ў у лѣс. Гудзе́, сто́ґне лѣс И здае́тца Се́мку, што ўве́сь свѣт пла́чэ. Моташно Се́мку на се́рцу, мо́ташно й стра́шно. Вы́браў е́н скарє́й, як учы́ў стары́ страле́ц, крыву́ю аси́ну, ўщами́ў ў сук прыча́сце, атышǒўса, злажы́ўса да й дава́й цэ́литца. Злажы́ўса, хацѣ́ў вы́стралиць у прыча́сце, але́ ба́чыць, што там хрэ́ст, а на е́м Хрысто́с, да так жа́ласливо ґледзи́ць на еґо́, жто ў Се́мки й ру́ки апусци́лиса. Не мажэ́ страля́ць у Хрыста́. Ки́нуў е́н стрэ́лбу, перахрысци́ўса да дава́й Бǒґ но́ґи. Ве́село шуми́ць лѣс, от як пѣ́сни спева́е. Зака́яўса з таѣ́ пары́ Се́мко й у ру́ки браць стрэ́лбу.

Дак от як стралцы́ замаўля́юць сваѣ́ стрэ́лбы, каб ены́ шанцава́ли.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.