Перайсці да зместу

Свет мой ясны! Свет спакойны! (Шаўчэнка/Купала)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Свет мой ясны! Свет спакойны!
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Янка Купала
Крыніца: https://knihi.com/Taras_Saucenka/Pazouknuu_list_Pryhasli_vocy.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пажоўкнуў ліст... Прыгаслі вочы.
Заснулі думы, сэрца спіць,
І ўсё заснула, і не знаю,
Ці я жыву, ці дажываю,
Ці так па свеце валачуся,
Бо ўжо не плачу, не смяюся...
 
Дзе ты, доля? Дзе ты, доля?
Няма ніякой!
Калі добрай шкода, Божа,
То дай хоць благой!
 
Не дай спаць ты хадзячаму,
Сэрцам абмірацца,
І гнілою калодаю
Па свеце валяцца.
 
А дай жыць душою, сэрцам
І цябе хваліць,
І твой свет нерукатворны,
І людзей любіць...
 
Страх упасці у кайданы,
Мерці у няволі,
А яшчэ горш спаць бяздушна,
Ой, спаці на волі.
 
Каб, заснуўшы на век векаў,
І следу не кінуў
Ніякага і такога:
Ці жыў, ці загінуў.
 
Дзе ты, доля? Дзе ты, доля?
Няма ніякой!
Калі добрай шкода, Божа,
То дай хоць благой.