Сасонка (Канапніцкая/Купала)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сасонка Верш Аўтар: Марыя Канапніцкая Пераклад: Янка Купала |
Крыніца: Купала Янка. П'есы, пераклады \ Прадмова А. В. Сабалеўскага; уклад. Л. С. Курбенка — Мінск, Юнацтва, 1992. ст. 302 |
А хто ж, хто сасонку
Гэту ў лесе сеяў?
Ой, засеяў яе ветрык,
Што над хатай вее.
А хто ж, хто сасонку
Напаіў вадзіцай?
Ой, паілі яе сытна
Росы і крыніцы.
А хто ж, хто сасонку
Грэў у сонным боры?
Агравала яе сонца
З паднебных прастораў.
А хто ж, хто сасонку
Выхаваў з зярняці?
Выхавала яе гэта
Наша зямля-маці.