Сабор св. Марка ў Вэнэцыі.
Візантыі таўпежнай,—
бліскучай, чваннай і многагрэшнай,—
сівы мармур старэтных сьцен
замацаваў пакайны гімн!
Масыў яго к зямлі прырос,
як собіна сьвятая;
і толькі Апаллонаў воз
імкнецца да нябёс.
Ўнутры, вачамі грозных ўладароў
з залочанага стропу, на шэры дол,
сьвятыя посьнікі, халодным зрокам
з суровасьцю нямой глядзяць!
Яны—імпэрыі нябеснае княжаты,—
багомасьцю багаты,—
нясьлі ў жыцьці крыжы,
дык, ты… цяпер,
дрыжы!
Ці будзь раўнёю ім:
або чарнец, або ўладар…
Спагаду, літасьці табе
ня суліць іхні зрок,
калі зьняважыў, неўнарок,
зямны, ці то—нябесны цэзарызм.
Ўвесь гэты холад, пыху і суровасьць
адно мякчыць: залочана асноведзь.
|
|