Рэзаць, кроіць, стругаць, кружаць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вываз крыўскіх культурных цэннасьцяў у Польшчу ў часе польска-расійскай вайны 1918—1919 гг. Рэзаць, кроіць, стругаць, кружаць
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1925 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 10 (2), ліпень-сьнежань 1925 г., б. 110
Рысункі да ілюстраціі крыўскай вайсковасьці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РЭЗАЦЬ, КРОІЦЬ, СТРУГАЦЬ, КРУЖАЦЬ. Правільнае ўжываньне аднасловаў надае выразістасьці і хараства мове, але нажаль у нас гэта не заўсёды перасьцерагаецца. Стыльнасьць мовы залежыць асабліва ад лёгічнага ўжываньня тэхнічных слоў. Асабліва часта ў паточнай мове бывае зьмяшаньне слоў „рэзаць“ і „кроіць“, калі гавораць аб кроеньні хлеба. „Рэзаць хлеб“, „нарэж хлеба“ — брыдкі барбарызм, якога належыцца ўнікаць.

Рэзаць, знача пацягаць нож ўзад і ўперад, націскаючы на аб‘ект рэзаньня. Рэжуць барана на мяса, нажом дрэва, робячы ў ім зарубіну і г. п.

Кроіць, знача цягнуць нож па нечым мяккім і гэтым аддзяляць лусту ад цэлага. Крояць хлеб на лусты ці скібы, кісель на талерцы і г. п. Ножніцамі тканіну такжа крояць, а ня рэжуць. Словы, „крайчы“ і „кравец“ служаць довадам таго, што хлеб і тканіну ня рэжуць, а кроюць.

Стругаць, знача аддзяляць ад цэлага стружку, тоненькую частачку. Стругаюць лучынку, палку, хочучы яе давясьці да пажаданай формы ці таўшчыні, алавок, прыгатаўляючы яго да пісаньня, і г. п.

Кружаць, знача кроіць нешта, што па адркроеньні дае кружкі; прыкладам, — бацьвіньне, цыбулю, буракі кружаюць; а ня кроюць ці рэжуць.

І.