Размовы пра індэкс:Niaczyścik (1853).pdf

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З пляцоўкі Вікікрыніцы

Ёсць іншая рэдакцыя гэтай кнігі з Ŭ-нескладовым[правіць]

https://polona.pl/item-view/9946506c-3b97-4d9a-9410-f55c88d9637c?page=10 --Ssvb (размовы) 14:28, 18 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вялікі дзякуй, што ўказалі на гэтую дэталь! Gleb Leo (размовы) 18:39, 18 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
@Gleb Leo: Дзякую! Калі я не памыляюся, гэтая кніга з'яўляецца першым вядомым выкарыстаннем літары ŭ у сучасным выглядзе ў беларускай літаратуры. І кніжка невялічкая, таму вычытаць яе можна будзе хутка.
Дарэчы, адно з першых выкарыстанняў літары v па маёй інфармацыі было ў 1937 годзе ў гэтай кнізе: https://elibrary.mab.lt/handle/1/1842?locale-attribute=en
Я не ведаю як праверыць, ці ёсць ужо гэты файл недзе на Вікікрыніцах? --Ssvb (размовы) 04:58, 20 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Праблема чытанак, што там часта шмат твораў розных аўтараў, дзе варта разьбірацца. Напрыклад, тут дакладна трэба замазваць Вінцука Адважнага, Максіма Танка, Рыгора Шырму, да таго ж трэба даведацца каму належаць непадпісаныя творы (напрыклад, непадпісаны верш «Moj kraj» належыць нашаніўцу С. Шалкоўскаму). У нас ёсьць чытанкі Ластоўскага, бо яны выдадзеныя на тэрыторыі Расейскай імпэрыі, з гэтае прычыны яны аўтарскім правам не ахоўваюцца. Дарэчы, варта пашукаць добры скан «Другога чытаньня» Коласа, бо на дадзены момант у нас толькі нейкі агрызак, дзе ні вокладкі, ні зьместу, ні прадмовы.
«V», верагодна, першым выкарыстаў Вінцэсь Каратынскі ў вершы «Уставайма братцы…» (1858). Што цікава, у эпіграфе па-польску ў яго звыклае «w». Gleb Leo (размовы) 09:39, 20 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]