Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/VI/Уласніцкіх двароў эдэмы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Учора пыл курэў ад гміны Учора пыл курэў ад гміны
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
На росквіце

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Уласніцкіх двароў эдэмы
Аплакала варон сям‘я.
Пішу, як план сваёй паэмы,
Вясёлае пасмерце я.

Не літары, а д‘яблы пекла —
Растуць і коцяцца ў радок.
Каб словамі, як шабляй, секла
Старога ходу перадок.

Каб точаным лязом метафар,
Прыняўшы дум маіх прамень —
Перада мной хадзіла шафа,
Як перад сонцам ходзіць дзень.

Узняты казкай залатою,
Ён стаў на шлях, каб лад дабраць —
Абшар, усланы здыхатою,
Пад пыл стагоддзяў заараць.

Тут права росквіту нядаўна
Цераз апошні ўзята бой.
Зямлі, як дзеўцы, спанараўна
Мець свежы выгляд, новы крой.

Вясёлай песні спадарожнік,
Глядзіць праз сэрцы нашы час, —
Як добра, заўтрашні заможнік,
Расце і дужае калгас.

1932 г.