Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/I/Хай выюць ветры непагоды

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над горадам вясенні ранак Хай выюць ветры непагоды
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
У вячэрнім золаце праменняў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хай выюць ветры непагоды
І ходзяць хмары над зямлёй.
Свой горды лад твае народы
Нясуць у свет, край родны мой.

З кайданаў цемрадзі астрожнай
Да светлых дзён прышлі яны.
Гартуюць шлях на пядзі кожнай
Твае адданыя сыны.

Пяюць нямотныя пустыні,
Дзе пройдзе сіла нашых рот.
Вясна ўладарная не згіне, —
Дрымлівых рэк растопіць лёд.

І мэта, чым жывем і марым,
Не згубіць след, не страціць нас:
Тваім ахоплены пажарам,
Ўстае грымотнай славы час.

Ідуць хадою непакорных —
Пад сцяг апошняй барацьбы, —
Ўсе пасынкі стагоддзяў чорных,
Аплёванай зямлі рабы.

Заўсёды з імі наша думка,
І з намі — дбайнасць іхных тэм:
Патрон ваеннага падсумка
Мы на выпадак беражэм.

Мы п‘ем зару тваіх усмешак,
А нам усім вялікі лік…
На месяц злосць сваю адбрэша
Варожай прывязі язык.

Ў імгле драпежнага разбою
Слата над светам адымжыць…
О, край, мы выраслі з табою
Змагацца, будаваць і жыць!

Ў адзінай кузні гартавалі
Мы дужасць рук і стойкасць ног.
Наш правадыр — таварыш Сталін, —
Арганізатар перамог.