Перайсці да зместу

Пялёсткі (1926)/Шастаньне дубоў/Эх, палі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чаго сёньня так сэрца Эх, палі
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
Ізноў холад і вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Эх, палі, залатое раздольле…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Эх, палі, залатое раздольле.
Ну чаго-ж так застукала кроў? —
Гэта даль і шырокае поле
Наліліся каханьнем дуброў.

Я прышоў, засьмяяўся, заплакаў
І на грудзі асіны прылёг,
А, яна, як прапашчы гуляка,
Прытулілася ціха бяз слоў!

Ну і што-ж, дарагая асіна,
Ці ня ты мяне звала сюды? —
Раскажы-ж гэтым вечарам сінім
Аб жыцьці тваіх дзён маладых.

Раскажы, дзе хлапцы і дзяўчаты,
Дзе іх песьні і радасьць вясны,
Можа там, ў гэтых нізенькіх хатах
Больш ня будуць сьмяяцца яны.

Я-ж хачу яшчэ жыць на раздольлі,
Зноў пабачыць братву і разгул…
Што-ж, бывайце, асіна і поле,
З вамі жыць я адзін не магу.

Не магу!.. не магу!.. і ня знаю,
З кім дружыць і каго абнімаць,
Ці забыцца на сінім кургане,
Ці каменьне зубамі ламаць?!