Перайсці да зместу

Пялёсткі (1926)/Шастаньне дубоў/Ізноў прышоў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзяўчыне Ізноў прышоў
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
Над сінім лесам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ізноў прышоў, ізноў пабачыў родны край…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Ізноў прышоў, ізноў пабачыў родны край,
І сэрца… сэрца так запаланела.
Ізноў лясы агнём зялёным тут гараць
Ізноў я сьвежы стаў і стаў я сьмелы.

А ўвесь прастор такім напевам маладым
Свае імкненьні ў сэрца мне закінуў.
І хочу так, як гэты месяц залаты,
Стаяць і старажыць сваю краіну.

І жыць там ціха, радасна, як гэта даль
Шаптацца з ветрам, упівацца сонцам,
І быць румяным, сьвежым, песьні, — ўсё аддаць
Каб над табой вясна была бясконца.

Ізноў прышоў, ізноў пабачыў родны край.
Чаго-ж так сэрца-сэрца запалала?
Мо‘ на жалейцы хоча марш хаўтурны граць
Усім надзеям брудным і няўдалым!