Перайсці да зместу

Пялёсткі (1926)/Шастаньне дубоў/Над сінім лесам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ізноў прышоў Над сінім лесам
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
Эх ты, поле
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над сінім лесам, шэрым полем…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Над сінім лесам, шэрым полем
Задорны сьмех ліе вясна.
Такой парой па-над раздольлем
Душу я выпяю да дна.
Такой парой ў жыцьцёвым моры
Б‘е радасьць сьвежых галасоў.
Я выйду ў нівы, на прасторы,
Абліты сонцам і расой.
Хай ў нівах льлюцца яшчэ сьлёзы,
Адцьвіўшай у холадзе зімы.
Ўжо кучаравяцца бярозы…
Няма ні холаду… ні цьмы
І над узгоркам, над далінай
Вясна-красуня зацьвіла
Я прыгарну нібы дзяўчыну
Ўсю гэту шыр… ўсю гэту даль.
Я, сын вясны пад яркім сьветам,
Люблю жыцьця прастор і шыр
Затым, што сонца б‘е поэту
Паклоны новых слоў душы;
Затым, што ў даль над шэрым полем
Задорны сьмех ліе вясна…
Такой парой па-над раздольлем
Душу я выпяю да дна.