Перайсці да зместу

Пунсовае раньне (1926)/Я. Бобрык/Песьня і праца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Люблю я восень Песьня і праца
Верш
Аўтар: Янка Бобрык
1926 год
На касавіцу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ І ПРАЦА

Эх, песьня,
Жыцьця асалода!
Векавечнай ты будзеш
Адна —
Суладжана з працай
Бяз золкасьці лёду,
Бы на скрыпцы
З струною
Струна.
Песьня і праца ў адно сугалосьсе
Зьвіліся,
Зьліліся,
Бруяцца ракой…
З табою мне выйсьці ў жыцьцё давялося
На стыку
Вялікіх вякоў.
Песьня гэта —
Пунсовае раньне
Запаліла ў грудзёх
Жыватворчы агонь…
Песьня працы,
Песьня змаганьня,
Нас да мэты вядзеш
Напралом!..