Перайсці да зместу

Пунсовае раньне (1926)/Я. Бобрык/Люблю я восень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Ускацілася на гай Люблю я восень
Верш
Аўтар: Янка Бобрык
1926 год
Песьня і праца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЮБЛЮ Я ВОСЕНЬ

Люблю я восень на Палесьсі:
прастор замоўк, а не застыў.
Укрыла шэрань стрэхі, вецьце…
На верасох —
лісты…
лісты…
Люблю я раніцу у восень,
бо раніцу люблю ў жыцьці.
Праз кучаравасьць стромкіх сосен
да сьветлых дзён
плысьці…
плысьці…
Плысьці ў прастор, на шлях нязнаны:
нязнанасьць і ў жыцьці вядзе,
пакуль лілёвасьцю засланы
ня вынікне у пазалоце дзень.
...............
Люблю я восень на Палесьсі:
прастор замоўк, а не застыў.
Укрыла шэрань стрэхі, вецьце…
На верасох —
лісты…
лісты…