Перайсці да зместу

Пунсовае раньне (1926)/Я. Бобрык/На касавіцу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня і праца На касавіцу
Верш
Аўтар: Янка Бобрык
1926 год
Успаміны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА КАСАВІЦУ

Апранулася неба блакітам;
Усьміхнулася сонца прыгожае…
Ой, пашоў я балотам, ракітамі
Касіць з хлопцамі поплаў мурожны.

А наўкола раздольле, дый толькі…
Плешчуць песьні налева й направа…
Ў сэрцы радасьці, радасьці столькі,
Колькі сонца яскравага ў травах…

Сэрца б‘ецца, сэрца ракоча
У тахт жаўранкавай песьні,
А ўдалі ды за лесам, ракою
Дажынаюць дзяўчаты з песьняй.

Эх, пайду!.. размахнуся касою,
Накідаю пракосаў навокал,
І наўю сенажаці я голаў,
І ўбяру яе чыста, як вока.

А як сонца пачне расставацца,
Прытулюся да рэчкі паціху…
Будуць хвалі ў асоках шаптацца.
Ўсплёскам хвалі мяне закалышуць…
...............
Апранулася неба блакітам;
Усьміхнулася сонца прыгожае…
Ой, пашоў я балотам, ракітамі
Касіць з хлопцамі поплаў мурожны.