Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Адтаўшыя гукі
Выгляд
← Коні падпахамі, карэта на плячах | Адтаўшыя гукі Апавяданьне Аўтар: Готфрыд Аўгуст Бюргер, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Бура → |
АДТАЎШЫЯ ГУКІ
Мой фурман павесіў ражок недалёка ад печкі, а сам падышоў да мяне, і мы пачалі спакойна гутарыць.
І раптам ражок заіграў: „Тру-туту! Тра-тата“!
Мы вельмі здзівіліся, але тут-жа я зразумеў, чаму на марозе з гэтага ражка нельга было выціснуць ніводнага гуку, а ў цяпле ён заіграў сам. На марозе гукі замерзлі ў ражку, а цяпер, адагрэўшыся каля печкі, адталі і пачалі самі вылятаць з ражка. Мы з фурманам увесь вечар цешыліся гэтай чароўнай музыкай.