Перайсці да зместу

Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/Першамайская

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вясьнянка Першамайская
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Янку Купалу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Першамайская (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШАМАЙСКАЯ

Першага Мая — па сьвету ходзіць
сьпеў вызваленьня, сьпеў барацьбы.
Першага мая — ў любым заводзе,
ты не спаткаеш размякшай журбы.

Першы май
заводаў і фабрык.
Першы май —
зялёных палёў.
Дзе ні глянеш —
чырвоныя фарбы
ў сэрцы радасьць
б‘е
ў сто
званоў!

Дэмонстрацыя сонцам спавіта;
Сонца — лёзунг,
вясна — плякат…
Чарвякоў адчыняе мітынг
і вітае —
Беларусь, парад:

— Беларусь, загоны зялёныя,
ты ня ўся яшчэ з намі.
Не!
Выйдзем-жа разам дружнай калёнай!
Пашлем прывітаньне Вялікай Вясьне!..

— Крок за крока
дружна з верай
сіла працы ўперад
раз!
Гэта песьня заводаў шэрых
Чарвякову была ў адказ…


∗     ∗

Май шчаслівы, май зялёны
колькі радасьці стазвоннай
ты прынёс сям‘е рабочай.
Ты як сьветач цёмнай ноччу
шлях паказываў мільёнам.
І ў гэтай цемені нудлівай,
цябе спаткаў, мой родны край,
цябе, вясёлы і шчаслівы,
Пралетарскі Першы Май

P. S.
Вуліцы песьні кідае
аблітыя фарбай агня.
Беларусь, цябе шчыра вітае
з Першым Маем твой Маладняк.