Перайсці да зместу

Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/Вясьнянка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Эпоманіон Вясьнянка
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Першамайская
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Калышуцца песьні-вясёлкі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСЬНЯНКА

Калышацца песьні-вясёлкі,
вясьняных цымбал перабор.
Вясна, як дзяўчына іголкай,
вышывае слуцкі ўзор…

Зігзагамі вецер сваволіць,
нібы электра ток абвіе
і прыемна, бы сьпеў комсамоліі,
што стагодзьдзямі край пяе.

Весела ў грудзях юнацкіх,
песьні вобразы городу ткуць, —
ці восем гадзін за працай,
ці ў клюбе ў політгуртку.

Ці проста, калі комсамолка
мне раскажа пра поле, жніво
Пра вясковыя песьні — вясёлкі
я ўспомню свой шэры завод.

І пачую машынаў усплёскі
ў звонкіх песьнях юнацкай вясны
Родны горад і родная вёска
жыцьцю новаму ткуць дываны…

Ты вясна — маладая ўсьмешка,
ты вясна — малады задор,
вышывай-жа, на нашай сьцежцы,
наш слаўны слуцкі ўзор…

V—25 г.