Бывае так:
і сонца карагодзіць
і пералівы птушак абвіваюць нас.
і як звычайна дым
звычайнай хваляй бродзіць
і сьпевам маладым,
як бы пяе вясна,
а сумнае наўкола шапаценьне;
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І толькі ў горадзе, у родным сутарэньні,
рабочы думае ўзарваць — зьмяніці сьвет.
І ўсёт-кі сумнае наўкола шапаценьне
зялёны гоман, як паднявольны шэпт:
і ў гэтых шэптах думкі вызваленьня.
ісьці „да сонца, зор“,
як заклікаў поэт! Але… ці варта ўспамінаць, —
мінулае і сёньня я угледжу.
Эх, вясна, крывавая вясна…
Церпіш, родная мая ты, Белавежа…
............
А ты сьпявай, гульлівая жалейка,
гусьляр званчэй пра вольнасьць заіграй!
Сваю ты песьню родную далей кінь!
Твае песьні пяе твой край!
|