Прайшоўшы праз мора жыцьцёвых сапсуцьцяў,
Хацеў згрунтаваць я, дзе пекла ёсьць спод.
Шукаў для сябе я ўсё новых пакусаў,
З Бахусам й Вэнэрай я вёў карагод.
Яшчэ ня зыйшоў я ў бяздоньне ўсіх змыслаў,
каб там любавацца цярпеньнем граха:
ўстрымала мяне ўжо любоўю прачыстай
дзявочай душы ядвабіста рука.
Яна абудзіла зярнятка каханьня,
сьвятога каханьня нявіннай душы,
што дзесьці дагэтуль было без пазнаньня
ў маёй ўжо прайшоўшай жыцьцёвай глушы…
Мо‘ гэта зярнятка яшчэ закрасуе,
прыгожаю кветкай ва мне зацьвіце,
а можа зярнятка чарвяк злы папсуе
й на дрэва няшчасьця яно узрасьце.—