Дай мне ручку, каханая дзяўчына,
пойдзем разам мы шляхам жыцьця;
нас ня зломіць ліхая часіна,
кранем шчасьце з яго нябыцьця.
Пойдзем цьвёрдай, жыцьцёвай мы сьцежкай
і ня будземм баяцца злыбед;
не засьмецім шляху свайго спрэчкай,
злое сваркі загіне на‘т сьлед.
Цемру ночы асьвеціш ты зрокам
сваіх шэрых мілосных вачэй
і ня спудзімся чорных мы духаў,
ні іх цёмных, віхурных начэй.
Усе платы, што нам будуць стаўляці,
паламае ссупольна любоў,
нас ня змогуць яны затрымаці,
як тых шэранькіх двох галубоў.
А як роў мы спаткаем глыбокі
на жыцьцёвым тым нашым шляху —
—пераскочым, хоць будзе шырокі,
дзяржучыся рука за руку.
А як скажа Тварэц нам галосна,
што даволі ўжо так мы ідзём,
мы абнімемся моцна, мілосна
і ў абняцьці навекі засьнём.