Перайсці да зместу

Жыцьцёвы шлях

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Варушыся, моладзь! Жыцьцёвы шлях
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1930 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 7 (17), чэрвень 1930 г., б. 8
Прайшоўшы праз мора жыцьцёвых сапсуцьцяў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ЖЫЦЬЦЁВЫ ШЛЯХ.


Мятусяцца думкі ў краіне пражыцьцяў,
ў вачох стаіць мною прабыты ўжо шлях;
сілюся ўгадаць я шлях новых прабыцьцяў,
жыцьцёвае сьцежкі далейшы працяг.
Хачу разгадаць я, якія дарожкі
прыдзецца ў далейшым жыцьці мне прайсьці?
ці будуць мо‘ ліцца па іх мае сьлёзкі,
ці будуць мо‘ краскі на іх мне цьвісьці;
ці хопіць мне сілы змагацца з віхурай,
ламаць будаваны праз злыдняў мне плот,
ці мо‘ не змагу я там цемры панурай,
жыцьця майго сьвечкі прарвецца мо‘ кнот...
Якая-б ня была ў жыцьці мне дарога
і сколькі-б равоў не капала судзьба —
—я знаю, што прыдзе тады мне падмога
як будзе вясьціся мая барацьба.


Казлоўшчык.