Перайсці да зместу

Пес’ни (1904)/Оклич

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Свая зямля Оклич
Верш
Аўтар: Карусь Каганец
1904 год
Ой у поли вецер вые…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наш покліч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Оклич.

Штось Неман наш цихи прачнуўся
У пас’цели сваей спелехнуўся
И хвильку за хвилькой цихонько пагнаў
Ад краю да краю ганцоў іон паслаў
Ад рэчки да рэчки ўдоўж и папярэчки
У Щару и Усу и Сулу раку.
Гэй вы хлопцы наднемонцы
Гукнем разом, гукнем разом: О, гоў!
И вецер сарваўшися лис’цми зашумеў
Та па поли й лесох іон паляцеў
Траўку к зямли прыгне, кветку красну сарве
Птушку пабудзе. Ой на с’веце штось будзе.
Гэй мы хлопцы наднемонцы гукнем: разом
Гукнем разом: о, гоў!
Ой старшыя чагось зварахнулися
Якбы бяды якой спалахнулися
Друг к дружку идзе й суседа ведзе
Люляк ня кураць, знаць штось важная судзяць
Гэй мы хлопцы наднемонцы гукнем разом
Гукнем разом: о, гоў!
А гора, гораж над нами
А ўсяму винаваты сами
Бо мову прыродну мы забываем
Апратку, звычай на чужы мяняем
Гэй же сгамонемось
Та са сну прачхнемось
Згоду ураим
Што іо злога направим
Гэй мы хлопцы наднемонцы гукнем разом
Гукнем разом: о, гоў!