Пес’ни (1904)/Ой у поли вецер вые…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Оклич Ой у поли вецер вые…
Верш

1904 год
Мужыцкая доля

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

Ой у поли вецер вые,
На Палеси цихо
Ци ня знаеце панове
Што у нас за лихо?
Пан на пану едзе
Панам паганяе
Пан пад пана ожаг
Тыче, падганяе.
Ой у поли круциць хвиля
Цалкам сіола замятае
На Палеси, бач, у леси
Як там, хто там тое знае
Пан на пану едзе
Панам паганяе!
Пан пад пана ожаг
Тыче падганяе.
Вецер вые, гай калыше
Аж вароны сумно крачуць
Черци правяць вячарынку;
Круцятса, з нами скачуць.
Пан на пану едзе
Паном падганяе.
Пан пад пана ожаг
Тыче, падганяе.
А паноў цяпер, паночки
Як нудзьги у леси з рана
Шмат паноў; куды ни плюнеш
Пэўне пападзеш на пана!
Старшына, урадник
Писар, спраўник, маршал
Пан, жандар, дзесятник,
Земски, пристаў, хвершал…
Не! усих ня зличым
Вельми шмат паноў над нами.
Кожан лае, з’неважае
Нельга дыхаць за панами!
Пан на пану едзе
Панам паганяе
Пан пад пана ожаг
Тыче, падганяе.
Часам и паны грызутса
Як за углам свине
От кали паны дзярутса
Та мужык за тэе гине.
Пан на пану едзе
Панам паганяе
Пан пад пана ожаг
Тыче, падганяе.
Ой над нами вецер хмарку
Гониць, гониць, паганяе
Тая хмарка пот и сліозы
Лье на землю, выливае,
Плаче хмарка, плаче
Горкими слязами,
Краче воран краче
Жалосно над нами.
Ой ты доля наша доля
Гдзе ты, гдзе ты запрапала?!
Мабыць доля, ты нядоля
Гдзесь з панами загуляла,
Пан на пану едзе
Панам паганяе;
Пан пад пана ожаг
Тыче падганяе.