Пес’ни (1904)/Мужыцкая доля

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой у поли вецер вые… Мужыцкая доля
Верш
Аўтар: Цётка
1904 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мужыцкая доля (Цётка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мужыцкая доля.

Цяжка жыць трудзицса
Кали няма доли
Жыта ня радзицса
На мужыцкам поли:
З капы умалоту
Ня болей ас’мины
И еш за работу
Чорны хлеб з мякины:
Прыйдзе восень. Трэба
Заплациць падатки
А тут няма хлеба
И грашей няхватки,
И жыви, як знаеш
З бяды выручайся
Кали силу маеш
Доли дажыдайся.
Гдзеж ты мая доля
Гдзеж ты захавалась
Без цябе няволя
И бяда асталась.
На руках мазоли
Дзень и ноч тружуся
Не маючы доли
Бедным спаць лажуся.
А устаўшы рана
Вазьму касу ў руки
И иду да пана
Касиць яго луки.
И за сорак грошы
Дзень касой махаю.
Кажуць пан харошы. —
Далибог ня знаю.
Аканома знаю…
Ды и як ня знаци
Што дзень спатыкаю
Тут на сенажаци
Што дзень слухаць трэба
Як іон лаець брыдка
Ня пражыць бяз хлеба —
Цярпи, пой, Микитка.
Цярплю, с’цяўшы зубы,
И касой махаю
Сонце сушыць губы
З смаги помираю.
А дамоў вярнуся
Гдзеж тут аддыхаци
И узноў бяруся
Касу пакляпаци,
Каб на заўтра з раня
З востраю касою
Сенажаць у пана
Выкасиць з расою…
Гдзеж ты, мая доля
Гдзеж ты — адгукнися!