Першы вытап (1933)/Р. Жалязьняк/Ваенмораўская

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Братом у дапамогу Ваенмораўская
Верш
Аўтар: Рыгор Жалязняк
1933 год
Пагранічны марш

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ваенмораўская.

Сіняй пенай
Мора пенься,
За кармою
Вал цячы;
Разьлівайся
Наша песьня
Па прасторах
Балцікі
Узьвядзем
затвор на ўзвод.
Узьвеем
вымпел вышай.
Бачым:
у сінь савецкіх вод.
Вораг
з мінай вышаў
Грэбні скалаў
хвалі ўзмылі,
Уніз сьвятло
маяк схіліў.
Убагаюць зьмейкай мілі
за далёкі небасхіл.
Мы былі
ў глыбі Гальштрому.
У Гамбурзе і Любэку.
А цяпер —
Імчым праз стромы
Да свае рэспублікі.
Завірухі і навалы,
Бачны
праз пацёмкі нам,
У Гамбурскім парту
паўстала
Грозна здань
Пацёмкіна.
Узьнялася гладзь марэй
Час разьліку
блізак.
Будзе час
Дамо мы рэйс,
Праз сусьвет
бяз візы.
А пакуль
Пільней за вахту,
Узрастай нат творчы ўздым.
Хай цячэ
Краіне з шахтаў
Мора вуглю
і руды.
Узьвядзем —
затвор на ўзвод.
Узьвеем
вымпел вышэй.
Каб у сінь
Савецкіх вод.
Вораг зноў,
ня вышаў.

Кастрычнік 1932 г.