Перайсці да зместу

Першы вытап (1933)/Р. Жалязьняк/Пагранічны марш

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ваенмораўская Пагранічны марш
Верш
Аўтар: Рыгор Жалязняк
1933 год
Марш лётнікаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пагранічны марш.

За верстамі,
За шэрымі,
Дзе зубы даль
ашчэрыла
і ветра шэпт
заціх, —
Бліснуў сталёвы —
штых.
Хутчэй
У кар‘ер,
упор,
На ўзвод
затвор!
Хай змрок,
Цямно, —
Узварушым ноч.
Загула даль
шырокая
І сосны
адзінокія
Варожы ўчулі
шып.
Таварышы!
У кар‘ер,
Упор,
На ўзвод
затвор!
Хай ноч,
цямно, — Нам усё
відно.
Прымежныя прасторы
Напоўніў гуд.
матораў,
Японскі крэйсэр
„Грэй“
Прышоў і стаў
на рэйд.
Запалім ноч,
паходнямі,
На варце
Дальняўсходняя
Пакажам нашу моц.
Мы межы
не здамо!
Пад дым
і вой мяцеліцы,
Схаваны
вораг
цэліцца.
На нафту,
сталь,
Данбас.
На вугаль,
На Кузбас.
Запалім ноч
паходнямі
На варце
Дальняўсходняя.
Пакажам нашу моц,
Мы межы
Не здамо!

Май 1932 г.