Перайсці да зместу

Першы вытап (1933)/Р. Жалязьняк/Братом у дапамогу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Марка «Георг Гехорт» Братом у дапамогу
Верш
Аўтар: Рыгор Жалязняк
1933 год
Ваенмораўская

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Братом у дапомогу

Масачузэтс —
штат небаскробаў…
Неба прабілі сталецьці.
Помніць Амэрыка
і Эўропа,
Забойства Сакко й Ванцэцьці
Зноў, па сьвеце
трывожнай паходняй
Хвалі эфіру
весткі нясуць:
Драпежнікі Скотсборо
сягодня
Рыхтуюць нэграм
сьмяротны прысуд.
Зважайце,
Эўропы цьвілай краіны,
Амэрыка новы
прысуд крэсьліць.
Восем нэграў
ні ў чым нявінных
Чакае электрычнае крэсла.
Вецер гудзіць.
над мяжою вузкай,
Цені зьбягаюцца
гурмам.
У Львове,
у Кракаве,
у Польшчы —
пільсудзкай
Гінуць тысячы
У турмах.
Польшча —
забойстваў.
Польшча —
зьдзекаў.
Польшча —
турэмных кратаў.
Чуеце: стогнуць
Штыфтэр і Эккель
Замучаныя
львоўскімі катамі.
Грымі і ўздымайся
гнеў мільёнаў.
Пратэстам распальвай
агнёвы горн.
Братом у дапамогу
ударнай калёнай.
Фронтам адзіным!
Рот фронт!
Захаду —
скрыжаваны дарогі.
Захад іскрыцца агнямі.
Таварыш рабочы,
Твае дапамогі
Чакаюць сьмяротнікі
Алабамы.
Грымі і ўздымайся
гнеў мільёнаў.
Пратэстам магутным
і барацьбой.
Братом у дапамогу
ударнай калёнай.
Фронтам чырвоным —
У бой!

Кастрычнік 1932 г.