Першы вытап (1933)/Р. Жалязьняк/Марка «Георг Гехорт»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У вечары Марка «Георг Гехорт»
Верш
Аўтар: Рыгор Жалязняк
1933 год
Братом у дапамогу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Марка „Георг Гехорт“.

На гамбургскім небе.
Усход чырванее,
Разблытаўшы воблакаў
Шэрых завеі.
З пахмурых заводаў
„Георг Гехорт“
Грузна машыны.
Уходзяць у порт.
Ціха шамрыць
Пад нагамі брук,
Ціха слухае
Гамбург.
Сіла — магутнасьць,
заводы „Гехорт
Георг“ рыхтуе
газы і шрот.
Душныя цэхі,
вокам ня зьмерыць —
тут куецца
і плавіцца сьмерць.
Адлер Ганс —
юнак рабочы
творчасьць,
маладосьць
натхнёнасьць.
Толькі ён
пахмурна мружыць вочы
мерыць позіркам балёны.
Ён адно
ня можа тут злавіць:
куды ўходзіць
ноччу грузавіу?
Для чаго,
Каму,
Куды,
Душна ў цэху,
чадна
дым.
Ранішні дожджык
ліжа панэлі.
Гамбург устаў,
Хістка вочы працёр.
Трамваі на стыках рэльс
празьвінелі,
спрымчаўшы з сутоньня
у горад жыцьцё,
Гудок прагучэў
з заводзкае вежы,
абдаўшы парай
паветра сьвежае.
У цэхах ціш…
Не шасьціць канвэер.
Ад грузных балёнаў
жахам вее.
Ты спакойны, Георг
Ты спраўляеш свой „Mitag“ Як?
Ці соладка
разам з крывёю
віно?
Ня чутны табе поклічы
грознага мітынгу.
І трывогі ўздыму
табе ня відно.
Ты ня чуў,
што трывожны,
гудковы ўзвыў глухі
Па інакшаму —
роспачна
сёньня гудзеў.,
Невядома табе
што руйнуючым выбухам
На заводзе атручана
сотня людзей.
Невядома табе…
Ты вясёлы,
ня сьмейся-ж.
Хутка сполах нэрвовы
ухмылку сатрэ.
Аб усім
табе сёньня раскажуць
трансмісіі,
І суровыя,
грозныя,
літары
„Штрэйк“.
На Бергенштрассе
гулка
Пачаў зьвінець
Густы і мулкі
І злы сьвінец.
Фашыстаў орды
Атрадаў конных
бег,
Разьнеслася па гораду:
„Чырвоных
бі“!
— Сябры,
чаго-ж ды сталі мы?
Заторы ўзруш!
Рабочымі кварталамі.
Наперад руш!
„Цэнтраль парк“
трэ‘ заняць нам.
(Рука сьціскай наган)
Кіруе дэманстрацыяй
Адлер Ганс.
Натоўп
пачаў
сутуліцца.
(Спакойны Ганс)
Агортвае вуліцу
шэры газ.
Зноў рушацца калённы,
Зьвініць сталёвы шрот.
Ганс бачыць
на балёнах
Марку: „Гехорт“.
Сурова мружыць вочы.
Чакай…
Злавіў…
Дык вось куды
ноччу
Уходзіў грузавік.
Сябры,
Чаго-ж ды сталі мы.?
Заторы ўзруш.!
Рабочымі кварталамі.
Наперад руш.!

Люты 1933 г.