Перайсці да зместу

Першы вытап (1933)/Б. Люгоўскі/На кроквах

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Баляда аб салдацкіх касьцёх На кроквах
Верш
Аўтар: Браніслаў Люгоўскі
1933 год
Пасьля адпачынку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На кроквах.

Зьмяніла вуліца
Шырокая напрамак,
Ад рыштаваньняў
Павярнула прэч…
І дом узьняўшыся
Над іншымі мурамі
Падставіў небу
Шыр асмуглых плеч.
А сёньня дах
Вясною апаліла,
І радасьць б‘е
З прыжмураных вачэй.
Цяпер, братва,
За працу з новай сілай,
Па сьценах вапна
Густа пацячэ…
Тут кожны дзень
Кіпіць гудок паводкай
І асядае
Бляскам рос.
І кожны дзень
Сьпяшаемся да зводкі,
Праверыць лічбамі
Адсоткамі свой рост.
— Глядзі, глядзі,
Ды мы на „самалёце.“
І апякло,
Узрушыла нутро.
На дошцы птах
Увесь у пазалоце:
Ляціць сустрэцца
З яснаю зарой.
— Хутчэй качаць
Адважнага пілота.
— Ну, дзе гэрой,
Бліжэй к нам падхадзі…
— Ды што вы, хлопцы,
Вось была ахвота…
І на руках
Загойсаў брыгадзір.
Гарачы дзень
Ішоў спачыць на захад,
І доўга гоман
Бударажыў сінь.
І новы дом
Квітнеў бліскучым дахам,
Праменьні, чырвані
Гусьцелі ў высі.