Перайсці да зместу

Першы вытап (1933)/Б. Люгоўскі/Баляда аб салдацкіх касьцёх

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пра хлеб і матулю Баляда аб салдацкіх касьцёх
Верш
Аўтар: Браніслаў Люгоўскі
1933 год
На кроквах

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Баляда аб салдацкіх касьцёх

I.

Паціху шамрэла
Густая трава,
Іскрылася сонца.
Над. пожнямі.
Панурыя людзі
Прышлі. працаваць —
Галодныя вочы…
Трывожныя
У забытых акопах:
Гніюць чарапы.
Салдацкія косьці,
О, гора вам!
Суровыя ветры
Вас крышаць на пыл,
Плугі вас закідалі
Ворывам.
Салдацкім касьцём
Супакою няма,
Іх сёньня трывожаць
Рыдлёўкамі,
Іх мыюць,
Каб заўтра:
У музэях трымаць
Разам з старымі
Вінтоўкамі.
Панурыя людзі
Прышлі зарабіць
(Галодныя вочы
І злосьць нарастала,
Мацнела ў глыбі
Да сытых і гладкіх
У кожнага.

II.

Прабітыя грудзі…
Салдат даканаў,
Вочы запалі
Глыбока.
Хто можа забыцца,
Што значыць вайна,
Хто сьмерці.
Ня ведае скокаў?
Крывавыя рэчы
Хавае музэй,
Аб бойках гавораць
Вітрыны.
Вучоны тлумач
Краснамоўна вярзе,
Аб слаўных гэроях
Айчыны.
Гымнаў айчыне
Тут нельга стрымаць,
Прафэсар стары
З асалодай
Тлумачыць дэфэкты
Ранейшых гармат,
Завод рэклямуючы „Шкода“.
І гэстам рукі
Абрываецца сказ.
Прафэсар, як цень,
Няпрыкметна,
Выходзіць прыняць.
На гарматы заказ
У мяккай цішы
Габінэтнай.
І кожны заказ —
Гэта новы загад,
У кожным
Упартыя словы:
— Хутчэй будаваць
Трэба новы гігант,
Зноў цесна
Заводам вайсковым…
Схіліўся на шаблю
Стары генэрал,
Глядзіць
На салдацкія косьці,
А думкі
Імкнуцца ў даль,
За Урал
Ён марамі шлях сабе мосьціць.
О, гэтыя косьці
Адважных салдат,
З іх кажны
Героем загінуў.
І кожны павінен
Жыцьцё нам аддаць.
За слаўную нашу
Айчыну.
… Гэроі ў бойках
Аддалі жыцьцё,
Вам слава
Салдацкія косьці…
— Тлумач, асьцярожна!
У гэтых касьцёх
Шмат пораху,
Клясавай злосьці!
— Прэч брудныя
Ад нашых касьцей! —
Зубамі
Ашчэрыўся чэрап.
На нашай крыві
Буйна помста расьце,
У сілу і моц нашу вера.

III.

Ці-ж гэта айчына,
Дзе гоняць з кватэры,
Дзе шыбеніц
Крэхчуць слупы?
Галодныя людзі
Блукаюць па сквэрах,
А колькі бязногіх,
Сьляпых…
Як страшныя цені
Снуюць інваліды,
— Зьвярнеце ўвагу
На нас!
Такая айчына
Варта агіды
Тут зноўку
Навісла вайна…
Калёны рабочых
Сутулыя плечы,
З-пад вопраткі
Косьці тырчаць…
— Ты нас на вайне,
На заводзе калечыш,
Зьніштожыць цябе
Прышоў час…
— Наша айчына
Край пяцігодкі.
Гараць Днепрабуды
Зарой.
Грыміце гудкоў
Неспакойныя глоткі,
Мы сёньня
Гатовы ў бой.
Калі-ж затрашчыць
На мяжы кулямёт,
Хваляй уздымуцца масы, —
Мы ператворым.
Кожны завод
У цытадэлю —
Рабочае клясы.
Хай насьцеж касьцёлы,
Звоніць званар,
Годзе, ня пойдзем
На кліч іх.
Гэта апошняя
Будзе вайна,
Вайна
За сусьветны Кастрычнік.