Перайсці да зместу

Першы вытап (1933)/Б. Люгоўскі/Пасьля адпачынку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На кроквах Пасьля адпачынку
Верш
Аўтар: Браніслаў Люгоўскі
1933 год
У вечары

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пасьля адпачынку.

У хвалях сіні
Золкай і празрыстай,
Агнямі блішча
І дыміцца горад.
Грымяць гудкі
Працяжна урачыста,
Нас кліча фабрыка
К варштатам і маторам.
Я помню дзень,
Калі пакінуў горад.
Цягнік маланкай
Рэзаў далячынь,
Дзе сонца пасмы
Зьвешвала над борам,
Туды з брыгадай
Ехаў адпачыць,
Я прыгадаў
І гэты дом, і ганак —
Пад ім мой дзед
Скарынку мне прасіў,
А пан гуляў,
Кіпеў банкет у пана,
Аб тых часох
Шуміць гальлё асін.
Шумі гальлё
І расьцьвітайце далі
Больш ня сумуюць
Вербы ні аб чым…
За працу лепшага
Мяне прэміравалі,
Затым і дораг.
Сэрцу адпачын.
Загартавала нас
Агністым сонцам лета,
У завеях восенскіх
Ня стрэне нас туга.
Сасновым водырам
У жылах кроў сагрэта,
На грудзі бронзавы
Асмуглы лёг загар.
Гудуць гудкі
Настойліва ўпарта,
Струменяць лямпачкі
Электрыкі пажар.
І мы нясём
Брыгадай да варштатаў
Нязломнасьць сіл,
Здароўе і загар.