Пачайнская друкарня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Акадэмік Шахматов аб імені «Русь» Пачайнская друкарня
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2 (8), красавік-сьнежань 1924 г., б. 105
Аб лесаўчыках

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЧАЙНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Акром Пачаява (на Украіне) істнаваў да 1635 году манастыр ў Пачайне, недалёка ад Оршы. Гэты манастыр меў сваю друкарню, якая каля 1630 году была перанесена ў Кутэйну, бо маетнасьць Пачайна перайшла ў рукі езуітаў. Ні ў расійскіх ні ў польскіх бібліографаў Пачайнская друкарня неадзначана. Друкі, выйшаўшыя з нашай Пачайны, імі адносяцца да друкаў ў Пачаяве (Украінскім), хоць на некатарых кнігах ясна, абазначана „Почайна“, „въ Почайнѣ“, „Почайвѣ“, а—не „Почаевъ“, „въ Почаевъ“, Гэта друкарня чакае яшчэ свайго дасьледчыка. У архіве Мсціслаўскага касьцёлу маюцца судовыя дакуманты (з манастыром Почайнскім) ў якіх упамінаецца і манастырская друкарня, перанесеная каля 1630 году ў Кутэйну. У хуткім часе, пасьля 1635 году, манастыр быў закрыты і больш не аднаўляўся. З гэтага часу Пачайна сталася рэзыдэнціяй Аршанкіх езуітаў.

Т. О.